Міхась Тычына

беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік (1943—2022)

Міхась Аляксандравіч Тычына (10 лютага 1943, пас. Ніжне-Сталінск, Алданскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР7 лістапада 2022, Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ (з 2003). Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[2].

Міхась Тычына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 лютага 1943(1943-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 2022(2022-11-07)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d]
Жонка Ала Канстанцінаўна Кабаковіч
Дзеці Ганна Мікалаеўна Кісліцына
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец вёскі Завалочыцы (цяпер - Глускі раён Магілёўскай вобласці), у 1930 годзе падчас бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР быў сасланы як кулак у Алданскі ўлус Якуцкай АССР. Маці, Кацярына Сцяпанаўна Алашкіна, руская, як кулачка была выслана тады ж. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.

У 1964 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. У 1964—1965 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1970 годзе закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 года выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1976). Член Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 1989).

Творчасць

правіць

Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцей, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Дажынкі. Аповесць і апавяданні. Мн., 1979
  • Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. (з В. Жураўлёвым). Мн., 1982
  • Змена квадры: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1983
  • Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага. Мн., 1984
  • Час прозы: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1988
  • Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999
  • Якуб Колас і руская літаратура першай паловы XIX ст.: Дыс….д-ра філал.навук. Мн., 2000
  • Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2002 (1-е выд.: 1991)
  • Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2004 (1-е выд.: 1973).
  • Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы (з Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). Мн., 2006
  • Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2007
  • Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2010
  • Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2011
  • Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць: [зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. Мн., 2011
  • Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння. Мн., 2012
  • Філасофія літаратуры. Беларускі варыянт. Мн., 2014
  • Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2014
  • Народ і вайна. Мн., 2015
  • Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2015.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць