Адкрыць галоўнае меню

Пятро Васільевіч Васючэнка

беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст
(Пасля перасылкі з Пятро Васючэнка)

Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.

Пятро Васільевіч Васючэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 лютага 1959(1959-02-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 жніўня 2019(2019-08-25)[1] (60 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: эсэіст, драматург, літаратуразнавец, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:

БіяграфіяПравіць

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

ТворчасцьПравіць

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам з Баршчэўскім і Тычынам).

Аўтар кніг прозы прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008). Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).

ПрызнаннеПравіць

  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010)[2] «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»

БібліяграфіяПравіць

манаграфііПравіць

  • Васючэнка, П. В. Драматургія і час / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 144 с.
  • Васючэнка, П. В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: вопыт сучаснага прачытання/ П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 173 с.
  • Васючэнка, П. В. Пошукі страчанага дзяцінства: беларускія празаікі «сярэдняга пакалення» аб Вялікай Айчыннай вайне / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 80 с.
  • Васючэнка, П. В. Сучасная беларуская драматургія: дапаможнік для настаўнікаў / П. В. Васючэнка. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 158 с.
  • Васючэнка, П. В. Віктар Казько: жыцце i творчасць / П. В. Васючэнка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т.4. Кн.1: 1966—1985. — Мінск: Маст. літ., 2002. — С. 729—749.
  • Сучасная беларуская драматургія: традыцыі i наватарства / уклад. П. В. Васючэнка. — Мінск: Сэр-Вит, 2003. — 640 с.

п’есыПравіць

  • Васючэнка, П. В. Маленькі збраяносец: Зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў / П. В. Васючэнка // — Мн.: БелІПК, 1999. — 132 с.
  • Васючэнка, П. В. Паэт i дзяўчына: п’еса / П. В. Васючэнка // Полымя. — 2008. — N11. — С. 115—137.
  • Васючэнка, П. В. Пясочны гадзіннік: драма / П. В. Васючэнка // Маладосць. — 2004. — N2. — С. 74-102.

артыкулыПравіць

  • Васючэнка, П. В. Вайна i дзяцінства ў творчасці В. Казько / П. В. Васючэнка // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук. — 1985. — N1. — С. 95-102.
  • Васючэнка, П. В. Захоплены лабірынтам: таямніцы творчасці Вацлава Ластоўскага / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2008. — N11.- С. 3-6.
  • Васючэнка, П. В. Салдаты вярнуліся: ваенная проза Iвана Навуменкі / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2005. — N1. — С. 6-10
  • Васючэнка, П. В. Калыска мастака / П. В. Васючэнка // Мастацтва. — 2008. — N6. — С. 47-50.
  • Васючэнка, П. В. Майстэрства здзіўлення: (да 50-годдзя пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка) / П. В. Васючэнка // Маладосць. — 2006. — N2. — С. 110—114.
  • Васючэнка, П. В. Максім Багдановіч i сімвалізм / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2007. — N5. — С. 3-5.
  • Васючэнка, П. В. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого гос.ун-та. — 2008. — N7. — С. 145—148.
  • Васючэнка, П. В. На скрыжаваньнях сусьвету: роздум пра паэтычную кнігу Рыгора Барадуліна «Ксты» / П. В. Васючэнка // Дзеяслоў. — 2006. — N2. — С. 29-34.
  • Васючэнка, П. В. Янка Купала i сімвалізм / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2002. — N8. — С. 14-18.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Юркевіч С. Пятро Васючэнка і яго п’есы-казкі для дзяцей // Васючэнка П. В. Маленькі збраяносец: Зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў. — Мн.: БелІПК, 1999. — 132 с. С. 3-7.

СпасылкіПравіць