Андрэй Валер’евіч Хадановіч
Андрэй Валер’евіч Хадановіч (13 лютага 1973, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, філолаг.
Андрэй Валер’евіч Хадановіч | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 13 лютага 1973 (46 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | перакладчык, паэт |
Валодае мовамі: | беларуская |
Мова твораў: | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды: | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні» у Беларускім калегіуме. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. З 10 снежня 2008 да 5 лістапада 2017 года узначальваў Беларускі ПЭН-цэнтр.
ТворчасцьПравіць
Друкуецца ў часопісах «Arche», «Дзеяслоў», газеце «Наша Ніва». Аўтар кніг вершаў «Листи з-під ковдри» (2002, па-ўкраінску[1]), «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо Беларускія лімерыкі» (2005), зборніка выбранай паэзіі «From Belarus with Love» (2005), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «święta nowego rocku» (2006, па-польску[2]). Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, славацкую, украінскую мовы. Перакладае з французскай, украінскай і польскай моў.
АцэнкіПравіць
Па меркаванні крытыкаў, паэзія А. Хадановіча — прыкметная з’ява сучаснай беларускай літаратуры, у яго творчасці, якая адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі, дасягненні ўсходнееўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элементамі «нізавой» культуры (рок, рэп, гарадское прастамоўе).
ПрызнаннеПравіць
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2007).
Лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад вершаў Шарля Бадлера (2017).
БібліяграфіяПравіць
- Хаданович А. Листи з-під ковдри. — Київ: Факт, 2002.
- Хадановіч А. Старыя вершы. — Мн.: Логвінаў, 2003.
- Хадановіч А. Лісты з-пад коўдры. — Мн.: Логвінаў, 2004.
- Хадановіч А. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі. — Мн.: Логвінаў, 2005.
- Хадановіч А. From Belarus with Love. — Київ: Факт, 2005.
- Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by. — Мн.: Выдавецтва «Наша Ніва», 2006.
- «Święta nowego rocku» (Вроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006)
- «Бэрлібры» (Мн.: Логвінаў, 2008)
- «Несіметрычныя сны» (Мн.: Логвінаў, 2010)
- «Евангелле паводле Пілата». Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (Мн.: Зміцер Колас, 2012).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
Андрэй Валер’евіч Хадановіч у Вікіцытатніку |
- http://khadanovich.livejournal.com/ — блог А. Хадановіча ў ЖЖ
- Выбраныя творы А. Хадановіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Калекцыя артыкулаў, рэцэнзій Хадановіча і пра Хадановіча — Эл.рэсурс litara.net
- «Слідами Андрея Хадановича» — Украінскі сайт пра А. Хадановіча: (калекцыя вершаў, артыкулы, інтэрв’ю, рэцэнзіі)