Медаль ордэна Пагоні

Дзяржаўная ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі

Медаль ордэна Пагоні, у арыгінале «Мэдаль ордэна Пагоні» — узнагарода Рады БНР. Заснавана паводле ўнесеных у Статут Ордэна Пагоні паправак ад 24 лістапада 2022. Вышэйшай па сваім статусе ўзнагародай з’яўляецца тытул кавалера ці дамы Ордэна[1].

Медаль ордэна Пагоні
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  БНР
Тып медаль ордэна[d]
Кім уручаецца Рада БНР
Дата заснавання 24 лістапада 2022
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пагоні

Статут

правіць

Медаль уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам[1]:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі;
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа;
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Медаль уручаецца адмысловым дэкрэтам Старшыні Рады БНР. Дэкрэт мусіць змяшчаць заслугі, за якія ўручаецца медаль[1].

Медаль можа быць пасмяротнай узнагародай, але надавацца на працягу не больш як дзесяці гадоў пасля смерці. Пры рашэнні аб пасмяротным узнагароджанні імя ўносіцца ў спіс спачылых узнагароджаных медалём, блізкім сваякам уручаецца медаль і выдаецца Дыплом аб узнагароджанні кіраўніцтвам Капітула Ордэна або органа, які дзейнічае ў яго якасці[1].

Спіс кандыдатаў на ўзнагароджанне складаецца і зацвярджаецца ў адпаведнасці са Статутам Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР. Камісія па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР таксама павінна атрымаць меркаванне Капітулы Ордэна (пры яе наяўнасці) датычна кандыдатаў на ўзнагароджанне[1].

Асобам, узнагароджаным медалём, выдаецца дыплом[1].

Асобы, узнагароджаныя раней медалём Пагоні, паўторна гэтым медалём не ўзнагароджваюцца, а могуць атрымліваць тытул кавалера або дамы Ордэна Пагоні[1].

Пазбаўленне медалю

правіць

Перастае быць узнагароджаным медалём тыя, каго Капітул або арган, які дзейнічае ў яго якасці, выключыць з ліку ўзнагароджаных, пры ўхваленні гэтага рашэння Прэзідыумам Рады БНР, праз[1]:

  • Неганаровы ўчынак, у тым ліку карыслівае злачынства з элементам ашуканства;
  • Адкрыццё новых фактаў, што касуюць праўдзівасць ці важнасць падстаў рашэння аб узнагароджанні;
  • Здраду ідэалам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Капітул або орган, які дзейнічае ў яе якасці, можа, з увагі на абставіны выключэння з ліку ўзнагароджаных, абвясціць аб забароне публічнага нашэння такой асобай медаля раней ці замест выключэння[1].

Апісанне

правіць

Медаль увесь з жоўтага металу, круглай формы, на пярэднім баку выява Крыжа Ордэна Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: «Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць» і змешчаны нумар[1].

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палос: дзвюх тонкіх чырвоных па краях, шырокіх белых і шырокай чырвонай па цэнтры[1].

Адзнакі

правіць

Характар заслуг, за якія адбылася ўзнагарода медалём, можа быць абазначаныя на стужцы і планцы медаля адпаведнымі адзнакамі[1]:

  • За вайсковыя ці аналагічныя вайсковым заслугі або заслугі ў баявых ці аналагічных баявым абставінах — сімвал скрыжаваных шабляў залатога колеру;
  • За праяву надзвычайнай адвагі ў любых абставінах — знак ліста дуба залатога колеру;
  • За дасягненні ў сферы адукацыі, навукі, культуры — знак расчыненай кнігі і паходні залатога колеру.

Гэтыя дадатковыя адзнакі могуць надавацца і насіцца адначасова. Узнагароджанне асоб, раней узнагароджаных адзнакамі ордэна ці медалём, правам нашэння гэтых адзнак можа адбывацца дадаткова. Права на нашэнне гэтых адзнак усталёўваецца ў Дэкрэце аб узнагароджанні, зазначаецца ў дыпломе медаля[1].

Планка

правіць

Планка адзнак медаля Пагоні складаецца з адпаведнай стужкі медаля прастакутнай формы або круглай формы (разеткі). На іх дадаюцца асаблівыя адзнакі. Могуць насіцца мініяцюрныя выявы адпаведнай адзнакі медаля Пагоні[1].

Вядомыя ўзнагароджаныя

правіць

Першае ўзнагароджанне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 г.

Беларускія актывісты і пратэстоўцы, загінулыя ў 2020—2021 гадах[2]
Беларускія ваяры, загінулыя ва Украіне ў 2022 годзе[2]
Беларускія добраахвотнікі і ваяры, загінулыя падчас Рэвалюцыі годнасці і вайны ва Украіне з 2014 года[2]

Узнагароджанне ў 2023 годзе было прымеркавана да Дня Волі. Узнагароджаныя[3]:

Пасмяротныя ўзнагароджанні

Зноскі

Спасылкі

правіць