Зміцер Апанасовіч
Зміцер Мар’янавіч Апанасовіч (укр.: Дмитро Мар’янович Апанасович; пазыўны — «Тэрор»; 15 жніўня 1989, Смаргонь, Гродзенская вобласць, БССР — 25 сакавіка 2022, Ірпінь, Кіеўская вобласць, Украіна) — баец-добраахвотнік беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага, камандзір аддзялення, удзельнік баявых дзеянняў у перыяд поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, атрымаў смяротнае раненне, абараняючы Кіеў. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». У яго гонар названы беларускі добраахвотніцкі батальён «Тэрор».
Зміцер Мар’янавіч Апанасовіч | |
---|---|
![]() | |
Мянушка | Тэрор |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1989 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 2022 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Батальён імя Кастуся Каліноўскага |
Званне | Камандзір адзялення |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 жніўня 1989 года ў Смаргоні. У юнацтве захапіўся спортам: займаўся рукапашным боем і наведваў трэнажорную залу. Яшчэ адным захапленнем Змітра стала скандынаўская культура і міфалогія[1].
У 2013—2014 гадах праходзіў тэрміновую службу ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у Брэсце. Ведаў снайперскую справу.
Праз некалькі гадоў пасля дэмабілізацыі з’ехаў у Польшчу, дзе працаваў вадзіцелем-дальнабойшчыкам.
У 2020 годзе ненадоўга прыехаў Беларусь, дзе прыняў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта: з групай аднадумцаў назіраў за дзеяннямі сілавікоў, эвакуіраваў параненых. Калі ідэя мірнага пратэсту цалкам вычарпала сябе, але так і не выйшла на ўзровень сілавога супрацьстаяння, Зміцер вярнуўся ў Варшаву і працягнуў працаваць у сферы грузаперавозак.
Апошні раз прыязджаў у Беларусь наведаць бацькоў незадоўга да расійскага ўварвання ва Украіну.
24 лютага 2022 г. Зміцер знаходзіўся ў рэйсе ў Латвіі, адкуль тэрмінова вярнуўся ў Польшчу з намерам адправіцца абараняць Украіну. Аб прынятым рашэнні ён не паведаміў ні бацькам, ні сястры. З першай групай беларускіх добраахвотнікаў у сакавіку выехаў з Варшавы ў Львоў і адтуль у Кіеў, дзе стаў байцом беларускай роты, на аснове якой потым сфарміраваўся батальён імя Кастуся Каліноўскага.
У сілу наяўнага вайсковага досведу быў залічаны ў баявы ўзвод, атрымаў паскораную падрыхтоўку і ў якасці камандзіра аддзялення быў накіраваны ў горад Ірпень пад Кіевам на баявую задачу па забеспячэнні бяспекі мінамётнага разліку, а затым на ўзмацненне ўчастку фронту ў раёне ваеннага шпіталя. Першы бой беларускіх добраахвотнікаў доўжыўся больш за шэсць дзён[2][3].
24 сакавіка па пазіцыі беларускіх добраахвотнікаў у Ірпені працавала расійская артылерыя, а таксама цяжкая бранятэхніка. Калі пачаўся абстрэл, Зміцер аддаў загад байцам свайго аддзялення адысці ў сховішча. У гэты момант дом, у якім знаходзіліся беларускія байцы, быў абстраляны з асноўнай 100-мм гарматы БМП-3. Зміцер, які сыходзіў апошнім, атрымаў цяжкае асколачнае раненне ў вобласць лапаткі. Стан удалося стабілізаваць. Пад бесперапыннымі абстрэламі ён быў дастаўлены ў шпіталь, аднак раненне аказалася несумяшчальным з жыццём[4][5] і 25 сакавіка ён памёр[6][1].
Узнагароды
правіць- Медаль «За баявыя заслугі» (2022, пасмяротна, Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны)[7][8].
- Ордэн Пагоні (2022, пасмяротна, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі)[9].
Ушанаванне
правіцьУ гонар Змітра «Тэрора» Апанасовіча атрымаў назву беларускі добраахвотніцкі батальён «Тэрор»[1].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в Сказать матери о смерти сына. Интервью с другом погибшего добровольца (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 жніўня 2022). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Кулевіч, Руслан. «Верю, что он отправился в Вальхаллу». Погибший беларусский доброволец работал дальнобойщиком в Польше и оставил работу, чтобы защищать Украину . MOST Media (31 сакавіка 2022). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ «Родным сказал, что едет на работу»: Что известно о беларусах, которые воевали за Украину и погибли (руск.)(недаступная спасылка). the-village.me (16 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2023. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ Цензор.НЕТ. В боях под Ирпенем погиб белорусский доброволец Апанасович (руск.). Цензор.НЕТ (26 сакавіка 2022). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Как погиб доброволец Дмитрий Апанасович? Рассказывают его соратники (руск.). Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Белорусские добровольцы рассказали, как сражался герой Дмитрий Апанасович . charter97.org. Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ В Украине посмертно наградили белорусского добровольца (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (17 чэрвеня 2022). Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Бойцы полка Калиновского получили украинские государственные награды (руск.). charter97.org. Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ Рада БНР заснавала медаль «Пагоні». Ім узнагародзяць беларусаў, загінулых падчас пратэстаў і ва Украіне . Наша Ніва. Праверана 5 лютага 2024.