Ордэн Пагоні

найвышэйшая ўзнагарода Беларускае Народнае Рэспублікі

Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.

Ордэн Пагоні
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам і простым грамадзянам
Кім уручаецца Прэзідэнт БНР
Падставы ўзнагароджання змаганне за незалежнасць Беларусі і на яе карысць
Дата заснавання 1 верасня 1949 года
Статус дзейны
Першае 7 чэрвеня 1950 года
Чарговасць узнагарод
Малодшая Ордэн Зялезнага Рыцара
Медаль Партызана
Медаль да стагоддзя БНР

Гісторыя Правіць

Ордэн Пагоні зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка. Названы ў імя беларускага нацыянальнага сімвала і дзяржаўнага герба Беларускай Народнай Рэспублікі — «Пагоні».

Дэкрэтам ад 7 чэрвеня 1950 года Ордэнам Пагоні ўзнагароджаны
  • Маёр «Ноч» (Міхал Вітушка) — Ордэнам Пагоні 1-й ступені.
  • Усе Сябры Галоўнага Штаба партызанаў — Ордэнамі Пагоні 2-й ступені.
  • Надлейтэнант «Саха» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Маланка» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Дуб» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Камандзіры адмысловых аддзелаў СВС і «Чорнага Ката» — Ордэнамі Пагоні 2-й ступені.

Статут ўзнагароды зацверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць з 5 жніўня 1951 года.

Пакуль не вядома ці была выраблена ўзнагарода або засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», выдаванай у Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная «Капітула ордэну Пагоні» на чале з Старшынём Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.

24 лістапада 2022 года Рада абвясціла пра абнаўленне Статута Ордэна Пагоні і заснаванне Медаля Ордэна Пагоні.[1]

Падставы для ўзнагароджвання Правіць

Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Узнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» і надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы». Былі ўстаноўлены Вялікі крыж Ордэна Пагоні, Залаты крыж Ордэна Пагоні і Сярэбраны крыж Ордэна Пагоні. Меркавалася стварыць пяць ступеняў Ордэна Пагоні[2][3], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згаданы толькі тры[4]. Кандыдатаў на атрыманне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ўзнагароджваць — уласна Старшыня Рады сваім дэкрэтам.

Апісанне Правіць

Мусіў вырабляцца з золата або срэбра, прывешваецца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні — васьміканцовы, пакрыты эмаллю, берагі залатыя або срэбныя. Па цэнтры крыжа залатая або сярэбраная Пагоня. Адваротны бок гладкі, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні сярэбраная, складаецца з 8 пукоў прамянёў. Па цэнтры зоркі размешчаны крыж ордэна. Паводле Ц. Мазырца, на шырокіх папярочках крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім канцы — пазначана ступень[5].

Ступені Правіць

  • Ордэн Пагоні 1-й ступені
  • Ордэн Пагоні 2-й ступені
  • Ордэн Пагоні 3-й ступені

Велічыні Правіць

  • Вялікі Крыж ордэна Пагоні
  • Залаты Крыж ордэна Пагоні
  • Сярэбраны Крыж ордэна Пагоні

Зноскі

Спасылкі Правіць