Ордэн Зялезнага Рыцара

вайсковая ўзнагарода рады БНР

Ордэн Зялезнага (Жалезнага) Рыцара — вайсковая ўзнагарода рады БНР.

Ордэн Зялезнага Рыцара
Выява ордэнскай планкі
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам
Кім уручаецца Галоўны камандовец войска БНР
Прэзідэнт БНР (часова)
Падставы ўзнагароджання учыненне выдатнага ваеннага ўчынку
Дата заснавання 1 верасня 1949 года
Статус уручаецца
Першае да 24 лютага 1952 года
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Пагоні

Гісторыя правіць

Ордэн зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ордэн Зялезнага Рыцара быў прызначаны для «адзначэньня ваенных ці вайсковых заслугаў» і быў узнагародай «выдатных ваенных учынкаў». Гэтую ўзнагароду меў права надаваць галоўны камандовец беларускага войска, або ў мірны час — былы галоўны камандовец. Аднак на пачатку 1950-х гадоў галоўнага камандоўца не было, таму «капітулу ордэну «Зялезнага Рыцара» часова замяняў прэзідэнт Рады БНР. Статут ордэна быў зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года.

Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Паводле гэтай жа газеты гэтым медалем ужо былі ўзнагароджаныя:

  • Міхал Вітушка — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-й клясы.
  • Усевалад Родзька — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-й клясы.
  • Маёр Саха — Ордэнам Зялезнага Рыцара 4-й клясы.
  • 3-ы Камандоўцы асобных аддзелаў і адзін афіцэр сувязі — Ордэнамі Зялезнага Рыцара 4-й клясы

Апісанне правіць

Ордэн Зялезнага Рыцара мае чатырохканцовы крыж, пасярэдзіне якога дзве скрыжаваныя шаблі. Ордэн выконваецца з золата, срэбра ці бронзы, шаблі на ім з таго ж матэрыялу, што і ордэн. На раменнях крыжа літары «Б.Н.Р.» Адваротны бок ордэна як пярэдні, але без літараў і шабляў і з парадкавым нумарам. Стужка чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колеру, зложаная трохкутнікам. На стужцы дзве скрыжаваныя шаблі, як і на ордэне.

Ступені правіць

Ордэн падзяляўся на пяць клясаў, а таксама на:

  • Вялікі Крыж
  • Камандорскі Крыж
  • Кавалерыйскі Крыж
  • Залаты Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
  • Срэбны Крыж ордэна Зялезнага Рыцара

Спасылкі правіць