Міхал Апанасавіч Вітушка
Міха́л Віту́шка (5 лістапада 1907, Нясвіж, Мінская губерня — 7 студзеня 1945 ці 27 красавіка 2006, Германія; псеўданімы: Чорны Кот) — беларускі актывіст у міжваеннай Польшчы, калабарацыяніст падчас 2-й сусветнай вайны.
Міхал Апанасавіч Вітушка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | Кіраўнік беларускага антысавецкага супраціву |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1945 (37 гадоў) ці 27 красавіка 2006 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Апанас Вітушка |
Маці | Марыя Вітушка |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | БНР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Паводле Сяргея Ярша, Вітушка быў кіраўніком арганізацыі беларускага антысавецкага супраціву «Чорны кот», але існаванне такой арганізацыі верагоднымі крыніцамі не пацверджана.
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Клецкай і Віленскай беларускіх гімназіях, Віленскую скончыў у 1930 годзе. Вучыўся ў Пражскім універсітэце і Варшаўскім політэхнічным інстытуце, уваходзіў у кіраўніцтва Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый і Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР выконваў абавязкі начальніка міліцыі ў Нясвіжы. Арыштаваны органамі НКУС, неўзабаве вызвалены.
У ліпені 1941 года прыязджае з Нясвіжа ў Мінск, дзе бургамістр горада Вітаўт Тумаш прызначае яго намеснікам Дзмітрыя Касмовіча, каменданта гарадской паліцыі і начальніка аправізацыйнага аддзела гарадской управы.[1] Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў Мінску. У жніўні 1941 года Міхал Вітушка камандзір аднаго з аддзелаў Беларускай самааховы на Заходнім Палессі, якая сумесна з Палескай Сеччу вяла партызанскія дзеянні супраць адступалых савецкіх войск. Увосень 1941 года пасля ўсталявання цывільнай нямецкай улады з’язджае ва ўсходнюю ваенную зону Беларусі. У канцы кастрычніка 1941 года разам з Радаславам Астроўскім і Дзмітрыем Касмовічам арганізуе мясцовую адміністрацыю ў Бранску, сярод іншага займаецца зборам цёплых рэчаў у насельніцтва для Вермахта.[2] Вясной 1942 года займаецца арганізацыяй нямецкай службы парадку ў Бранскай акрузе. 20 красавіка 1942 года накіраваны ў Смаленск, дзе таксама разам з Радаславам Астроўскім і Дзмітрыем Касмовічам арганізуе мясцовую адміністрацыю і службу парадку. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай незалежніцкай партыі, ад якога атрымаў чын генерала. Загадам галоўнага ўпраўлення Імперскай Бяспекі ў Берліне пра прызначэнне (зацвярджэнне) «туземных камандзіраў» аперацыі «Любімая Котка» на тэрыторыі генеральнага камісарыяту Беларусь ад 27 лістапада 1943 года прызначаны кіраўніком арганізацыі «Чорны кот»[3]. У чэрвені 1944 года ўдзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Адзін з арганізатараў планаванага антынямецкага выступу ў Мінску, з мэтай абвяшчэнне незалежнай беларускай дзяржавы. З лета 1944 года — афіцэр дэсантнага батальёна «Дальвіц», маёр Беларускай краёвай абароны.
Дэсантаваны а 03:00 18 лістапада 1944 года на Віленшчыну на чале атрада з каля 30 чалавек[4], 7 студзеня 1945 года загунуў у баі з часцямі НКУС.[5] Цела Міхаіла Вітушкі апазнанна байцамі атрада «Комара», а яго савецкі пашпарт захоўваецца ў вышуковай справе, закрытай КДБ ЛітССР у 1950 годзе. Імаверна, пахаваны ў брацкай магіле байцоў атрада «Комара» ў Рудніцкай пушчы.
Паводле звестак Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка, 18 лістапада пад імем Вітушкі дэсантаваны іншы чалавек, а сам Вітушка дэсантаваны пазней — у ноч з 30 лістапада на 1 снежня[6]. Паводле Сяргея Ярша, Вітушка пачаў дзейнасць у 1946 годзе, рэарганізаваў антысавецкі партызанскі рух цэнтральнай і заходняй Беларусі ў Беларускую вызваленчую армію. Кіраваў Беларускай незалежніцкай партыяй, рэдагаваў часопіс «За волю». Спыніў партызанскую дзейнасць, узначальваў падполле. У пачатку 1950-х гадоў вывеў ацалелыя партызанскія атрады праз Польшчу і Латвію на Захад; сам заставаўся ў Польшчы, адкуль кіраваў антысавецкім падполлем, а ў 1960-я гады перабраўся на Захад[7]. У 2006 годзе, таксама Сяргей Ёрш, са спасылкай на вітушкава сына, паведамляў пра смерць Міхала Вітушка 27 красавіка 2006 года[7]. Таксама ў 2006 годзе Сяргей Ёрш анансаваў планы публікацыі ўспамінаў Міхала Вітушкі, але станам на пачатак 2025 года ні пра сына Вітушкі, ні пра яго ўспаміны болей нічога не вядома.
Узнагароды
правіць7 чэрвеня 1950 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выдала дэкрэт, паводле якога, узнагародзіўся Міхал Вітушка Ордэнам Пагоні.[8] Таксама быў узнагароджаны Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-га класу.[9]
Крыніцы
правіць- ↑ Найдзюк, Касяк 1993, p. 261.
- ↑ Найдзюк, Касяк 1993, p. 304.
- ↑ Сяргей Ёрш. Беларускі Рэзыстанс № 2 (7), 2009.
- ↑ Rokicki 2024.
- ↑ Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі. — Мн., 1994. — С. 416.
- ↑ Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. — Львоў, 2006. — С. 148—155.
- ↑ а б Ёрш 2006.
- ↑ Дэкрэт аб узнагароджаньні Ордэнам Пагоні, 1950 г.
- ↑ Значкі, жэтоны, мэдалі
Літаратура
правіць- Paweł Rokicki Chybiony desant dywersantów, czyli jak przeszkoleni przez Abwehrę Białorusini zostali żołnierzami wileńsko-nowogródzkiej Armii Krajowej // Przegląd Historyczno-Wojskowy. — 2024. — В. 4. — Т. 25. — С. 108–135. — ISSN 1640-6281. — DOI:10.32089/WBH.PHW.2024.4(290).0004
- Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. — Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-07-3.
- Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — 416 с. ISBN 5-343-01458-5.
Спасылкі
правіць- Сяргей Ёрш. Міхал Вітушка памёр двойчы . Наша Ніва (29 чэрвеня 2006). Праверана 11 студзеня 2025.
- Сяргей Ёрш. Камандзір беларускіх “лясных братоў” (фота друкуюцца ўпершыню) . gazetaby.com (4 лістапада 2007).
- Антон Рудак. Як два чалавекі прыдумалі міф пра Міхала Вітушку . Наша Ніва (29 ліпеня 2017). Праверана 11 студзеня 2025.