Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт
Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Warszawska) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча. Універсітэт быў адкрыты Станіславам Сташыцам у 1826 годзе як Падрыхтоўчая школа пры Політэхнічным інстытуце. Школа была зачынена ў 1831 годзе пасля лістападаўскага паўстання. Універсітэт быў зноў адкрыты ў 1898 годзе як Варшаўскі політэхнічны інстытут імя Мікалая II. Сваю сучасную назву ўніверсітэт атрымаў ў 1915 годзе.[3]
Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
Міжнародная назва | Warsaw University of Technology |
Заснаваны | 1826 |
Рэктар | Krzysztof Zaremba[d][1] |
Студэнты | 27 072[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Польшча, Варшава |
Сайт | pw.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
правіць- Міхал Апанасавіч Вітушка — беларускі актывіст у міжваеннай Польшчы, кіраўнік арганізацыі беларускага антысавецкага супраціву «Чорны кот»
- Міхась Рагуля (1914—2002) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч
- Шыман Сыркус (1893—1964) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя. Скончыў архітэктурны факультэт у 1922 годзе. Выкладаў ва ўніверсітэце, з 1949 года — прафесар[4][5].
Цікавыя факты
правіць- Першы польскі штучны спадарожнік Зямлі PW-Sat быў створаны ў Варшаўскім політэхнічным універсітэце. [6]
Зноскі
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/521ce6da-8ebb-47a5-90fe-3832685b75f9 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ https://stat.gov.pl/download/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5488/2/15/1/szkoly_wyzsze_i_ich_finanse_w_2018.pdf
- ↑ Гісторыя Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2019. Праверана 4 чэрвеня 2019.
- ↑ Сы́ркус Шимон // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 139. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- ↑ Prof. arch. Szymon Piotr Syrkus // Izba Architektów Rzeczpospolitej Polskiej (IARP) (польск.)
- ↑ PW-Sat: the First Polish Pico-Satellite