Станіслаў Сташыц

Станіслаў Ста́шыц[4] (польск.: Stanisław Wawrzyniec Staszic; 6 лістапада 1755 — 20 студзеня 1826) — польскі філосаф, публіцыст, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, географ, геолаг, гісторык, перакладчык, каталіцкі святар, мецэнат. Адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі ў Варшаве (Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego SGGW)[5].

Станіслаў Сташыц
польск.: Stanisław Staszic
Дата нараджэння 6 лістапада 1755(1755-11-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1826(1826-01-20)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, паэт, географ, філосаф, перакладчык, геолаг, пісьменнік, палітык, ксёндз, пераходны дыякан, выхавацель, палітычны публіцыст, прэсвітар, дзеяч адукацыі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Піла. Сын мэра горада[6]. У 1774—1778 гадах[6] вучыўся ў калегіуме езуітаў у Познані. З 1781 года настаўнік дзяцей польскага дзяржаўнага дзеяча А. Замойскага, падарожнічаў з імі па Еўропе[6], наведваў курсы ў Лейпцыгскім і Гётынгенскім універсітэтах. З 1799 года ксёндз. У 1800-х гадах займаўся навукай, падарожнічаў па Еўропе. У 1807—1812 гадах працаваў у Адукацыйнай палаце Варшаўскага герцагства, у 1810—1812 гадах — член Дзяржаўнага савета[4]. У 1815—1816 гадах міністр адукацыі Царства Польскага, у 1816—1824 гадах — кіраўнік Дэпартамента прамысловасці і рамёстваў[6].

Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі (1816), горнай школы ў Кельцах і інш. Заснавальнік (1800) і старшыня (з 1808 года) Таварыства сяброў навук, ініцыятар будаўніцтва яго штаб-кватэры (т. зв. палац Сташыца ў Варшаве, 1820—1823)[6]. У 1816 годзе заснаваў у Грубешаве сялянскае таварыства і перадаў яму ў вечнае карыстанне свае землі[4].

Унёс значны ўклад у развіццё навукі, асветы, горнай і металургічнай прамысловасці Царства Польскага. Аўтар антыпрыгонніцкай публіцыстыкі. Адзін з буйнейшых дзеячаў польскага Асветніцтва.

Сярод твораў: «Заўвагі аб жыцці Яна Замойскага» (Uwagi nad życiem Jana Zamoyskiego, 1787), «Папярэджанні Польшчы» (Przestrogi dla Polski, 1790), «Аб арфаграфіі» (O ortografii, 1814), «Аб земляробстве Карпат і іншых гор і раўнін Польшчы» (O ziemiorodztwie Karpatów i innych gór i równin Polski, 1815), паэма «Род чалавечы» (Ród Ludzki, 1819—1820) і інш.

Памяць

правіць
 
Памятны медаль, прысвечаны 100-годдзю з дня смерці Станіслава Сташыца (1926)
 
Помнік Станіславу Сташыцу ў Лодзі, у парку яго імя

У гонар Станіслава Сташыца названы вуліцы ў шэрагу гарадоў Польшчы, навучальныя ўстановы (у тым ліку Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве, агульнаадукацыйны ліцэй у Лодзі), гара на востраве Заходні Шпіцберген. Помнікі пастаўлены ў гарадах Цехацінак, Чэнстахова, Дамброва Гурніча, Грубешаў, Кельцы, Лодзь, Познань, Варшава і інш.

У 1992 годзе была выпушчана калекцыйная манета наміналам 200 000 злотых з выявай Станіслава Сташыца[7]. У 1993 годзе выпушчана ў абарачэнне банкнота наміналам 50 000 злотых з яго выявай[8][9].

У горадзе Піла ў доме Станіслава Сташыца дзейнічае музей[10]. Жыццю і дзейнасці Станіслава Сташыца прысвечаны шэраг публікацый.

Зноскі

  1. а б Stanislaw Staszic // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Stanislaw Staszic // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/staszic-stanislaw/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. а б в БелЭн 2002.
  5. Варшавский сельскохозяйственный университет SGGW
  6. а б в г д СТА́ШИЦ (Staszic) Ста­ни­слав Вав­жи­нец // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  7. Janusz Parchimowicz: Katalog monet polskich obiegowych i kolekcjonerskich od 1916. — Szczecin: Nefryt, 1995, s. 196. — ISBN 83-902670-1-2. (польск.)
  8. В мире монет (руск.)
  9. To już 20 lat. Pamiętasz jeszcze stare banknoty? (польск.)
  10. Пила // Музей истории Кронштадта (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць