Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца

Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца (польск.: Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Кракаў, Польшча.

Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца
Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie
AGH University of Science and Technology Logo.svg
Kraków, Aleje Trzech Wieszczów 38.jpg
Арыгінальная назва Akademia Górniczo-Hutnicza im. Stanisława Staszica w Krakowie
Міжнародная назва AGH University of Science and Technology
Заснаваны 1919
Студэнты 21 738
Размяшчэнне Flag of Poland.svg Польшча, Кракаў
Сайт agh.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

31 мая 1913 года імператар Франц Іосіф I зацвердзіў адкрыццё горнага інстытута ў Кракаве. Але, з-за пачатку Першай сусветнай вайны адкрыццё навучальнай установы прыйшлося адкласці.

Пасля Першай сусветнай вайны і здабыцця Польшчай незалежнасці польскі ўрад зацвердзіў адкрыццё вышэйшай тэхнічнай навучальнай установы ў Кракаве пад назвай Горная акадэмія.

Падчас Другой сусветнай вайны галоўны корпус акадэміі быў заняты нямецкімі войскамі, а маёмасць акадэміі была разрабавана. Нягледзячы на ​​нямецкую акупацыю, акадэмія вяла падпольную адукацыйную дзейнасць.

Пасля заканчэння вайны, Горная акадэмія была адзінай функцыянуючай тэхнічнай ВНУ ў Польшчы. Яна стала цэнтрам дапамогі іншым тэхнічным ВНУ ў краіне. У сценах акадэміі ў гэты час зарадзілася Кракаўская Палітэхніка, якая да 1954 года з’яўлялася політэхнічным факультэтам акадэміі. Таксама Горная акадэмія адыграла вядучую ролю ў стварэнні Сілезскай Палітэхнікі, дапамагала з адраджэннем Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта, арганізацыі Уроцлаўскай і Гданьскай Палітэхнікі.

У 1947 годзе Горная акадэмія была перайменавана ў Горна-металургічную акадэмію. У 1969 годзе акадэміі было прысвоена імя вядомага польскага навукоўца Станіслава Сташыца.

ФакультэтыПравіць

У склад акадэміі ўваходзяць наступныя факультэты:

  • Факультэт горнай справы і геаінжынерыі
  • Факультэт інжынерыі металу і прамысловай інфарматыкі
  • Факультэт электратэхнікі, аўтаматыкі, інфарматыкі і біямедыцынскай інжынерыі
  • Факультэт інфарматыкі, электронікі і тэлекамунікацыі
  • Факультэт механічнай інжынерыі і робататэхнікі
  • Факультэт геалогіі, геафізікі і аховы навакольнага асяроддзя
  • Факультэт горнай геадэзіі і інжынерыі навакольнага асяроддзя
  • Факультэт інжынерыі матэрыялаў і керамікі
  • Факультэт ліцейнай справы
  • Факультэт каляровых металаў
  • Факультэт свідравой справы, нафты і газу
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт энергетыкі і паліва
  • Факультэт фізікі і прыкладной інфарматыкі
  • Факультэт прыкладной матэматыкі
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Акадэмічны цэнтр матэрыялаў і нанатэхналогій

СпасылкіПравіць