Герцагства Варшаўскае

(Пасля перасылкі з Варшаўскае герцагства)

Герцагства Варшаўскае (польск.: Księstwo Warszawskie, фр.: Duché de Varsovie) — дзяржава, утвораная ў 1807 паводле Тыльзіцкага міру з польскіх тэрыторый, якія адышлі падчас Другога і Трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітыя да Прусіі і Аўстрыйскай імперыі. Герцагства Варшаўскае з’яўлялася пратэктаратам напалеонаўскай Францыі пад эгідай саксонскага караля і праіснавала да 1813, калі яно было заваявана войскамі Шостай кааліцыі. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса з 1815 г. большая частка герцагства была далучана да Расійскай імперыі як аўтаномнае Царства Польскае. Заходняя частка Варшаўскага герцагства была ўключана ў Каралеўства Прусія1871 г. у склад Германскай імперыі).

сатэліт Першай імперыі
у асабістай уніі з Каралеўствам Саксонія
Герцагства Варшаўскае
Księstwo Warszawskie
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Герцагства Варшаўскае ў 1809
Герцагства Варшаўскае ў 1809
< 
< 
< 
< 
 >
 >
 >
 >
1807 — 1815

Сталіца Варшава
Мова(ы) польская, нямецкая, французская
Афіцыйная мова польская
Рэлігія каталіцтва
Плошча 157 194 km²
Насельніцтва 4 334 000
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Ветыны
Кіраўнікі дзяржавы
Герцаг
 • 1807 – 1815 Фрыдрых Аўгуст І Саксонскі
Прэм'ер-міністр
 • 1807 Станіслаў Малахоўскі
 • 1807 - 1808 Людвік Сымон Гутакоўскі
 • 1808 - 1809 Юзаф Антоні Панятоўскі
 • 1809 – 1813 Станіслаў Костка Патоцкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Тэрыторыя герцагства была (1807) 103 тыс. км², колькасць жыхароў — 2,6 млн чал. Пасля перамогі ў вайне Варшаўскага герцагства з Аўстрыяй да яго былі далучаны аўстрыйскія тэрыторыі, згубленыя падчас Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, з Кракавам, Люблінам, Радамам, Сандамірам — 52 тыс. км² и 1,7 млн чал. Сталіцай герцагства была Варшава.

Палітыка

правіць

Канстытуцыю герцагства зацвердзіў Напалеон 22 ліпеня 1807 у Дрэздэне. Герцагам быў прызначаны кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I. Канстытуцыя зацвярджала таксама ўрад, Дзяржаўны савет, двухпалатны парламент з палаты дэпутатаў і сената, і, акрамя таго, незалежныя суды. Ужыванне слоў Польшча, польскі ў палітычным сэнсе не дапушчалася.

Герцагства падзялялася на 6 дэпартаментаў і 10 паветаў у кожным дэпартаменце.

1 мая 1808 года ў краіне быў уведзены Кодэкс Напалеона, у сувязі з чым з’явілася эпіграма: «Княства Варшаўскае, кароль саксонскі, армія польская, манета пруская, кодэкс французскі».

Вайна з Аўстрыяй

правіць

У 1809 годзе была здабыта перамога ў вайне з Аўстрыяй. Варшаўскае герцагства павялічылася, створана 4 новых дэпартамента.

Вайна з Расіяй

правіць

26 мая 1812 года герцаг Варшаўскі перадаў свае паўнамоцтвы ўраду герцагства. 28 чэрвеня па рашэнні сойма было абвешчана пра стварэнне Генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага на чале з Генеральным саветам, якая стала самым верным з саюзнікаў Напалеона і выставіла статысячнае войска, якое праіснавала да ліквідацыі Канфедэрацыі вясной 1813 года.

3 мая 1815 года Венскі кангрэс зацвердзіў новы падзел Польшчы. Кракаў стаў Вольным горадам; Аўстрыя атрымала Вялічку (і солевыя шахты), да Прусіі адышла Вялікая Польшча, якая атрымала назву вялікае герцагства Пазнаньскае, а большая тэрыторыя былога Варшаўскага герцагства была перададзена Расіі і ўтварыла аўтаномнае Царства Польскае.

У складзе Расійскай імперыі

правіць

З-за росту польскага нацыяналізму ў 1830—1860-х гадах, які імкнуўся да аднаўлення Рэчы Паспалітая ў ранейшых межах, аўтаномія «Кангрэсаўскай Польшчы» была паступова падрэзана расійскімі імператарамі на працягу XIX стагоддзя. Пасля 1867 года яе статус быў паніжаны, і яна атрымала неафіцыйную назву Прывіслінскі край.