Ксёндз
прадстаўнік каталіцкага (лацінскіх абрадаў) духавенства, які мае другую ступень Таінства Пасвячэння
Ксёндз (польск.: Ksiądz) — рымска-каталіцкі святар у Польшчы, на Беларусі і Украіне[1].
Польскае слова (чэшскае kněz і славацкае kňaz — «святар») германскага паходжання, роднаснае слову князь, паходзіць з эпохі заходнеславянскіх уяўленняў пра адзінства духоўнай і свецкай улады. Князь пазначаецца сучасным польскім словам książę, літаральна «княжонак», г.зн. першапачаткова «сын князя», «княжыч». У ЭСБЭ падаецца, што «У старажытнасці гэтай назвай абазначаўся ў палякаў правадыр, ваявода, наогул прадстаўнік племя. Да XVI ст. слова ksiądz пазначала і князя, і ксяндза»[2].
Вобраз ксёндза неаднаразова сустракаецца ў беларускай літаратуры («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча і інш.)
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.684
- ↑ Ксендз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Gloger Z. Ksiądz // Encyklopedia staropolska. Ilustrowana, t. 2. — Warszawa, 1958. (польск.)
- Kuropatnicki Е. А. O Xiązętach // Wiadomosci o kleynocie szlacheckim, oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskej i Wielkim Xięstwie Litewskim …, cz. 1. — Warszawa, 1789. (польск.)
- Любавский М. К. История западных славян. — М., 1918. С. 473 (руск.)
Спасылкі
правіць- Літоўскі акцёр Д. Баніоніс і У. Караткевіч ў ролі ксёндза. 1968 год // Архівы Беларусі