Чэнстахова
Чэнстахо́ва[3], Чанстахова[4] (польск.: Częstochowa) — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Станам на 2013 год насельніцтва складала 234 472 чалавекі. З 1975 па 1998 гады Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У склад Сілезскага ваяводства Чэнстахова ўключана ў 1999 годзе, але гістарычна належыць не да Сілезіі, а да Малой Польшчы; каб падкрэсліць гэту сувязь, Чэнстахова ўступіла ў арганізацыю «Асацыяцыя гарадоў і муніцыпалітэтаў Малапольшчы».
Насельніцтва
правіць
|
Славутасці
правіцьГорад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Маці Божай, якая захоўваецца з 1382 года ў Яснагорскім манастыры. Абарону Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісвае Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп».
-
Брама Яснагорскага манастыра
-
Помнік Генрыку Сянкевічу
-
Ратуша (цяпер гарадскі музей)
-
Дом Вялікага князя
-
Купецкі дом
-
Дом Франкэ
-
Царква Чэнстахоўскага абраза Маці Божай
-
Былая царква св. Кірылы і Мяфодзія (цяпер каталіцкая)
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Прылуцкі (1910—1993) — польскі каталіцкі святар візантыйскага абраду.
Гарады-пабрацімы
правіць- Fátima[d], Партугалія
- Ourém[d], Партугалія
- Альцётынг, Германія
- Беласток, Польшча
- Віфлеем, Дзяржава Палесціна
- Камянец-Падольскі, Украіна[7]
- Ларэта, Італія
- Лурд, Францыя
- Марыяцэль[d], Аўстрыя
- Назарэт, Ізраіль
- Пфорцгайм, Германія (2007)
- Рэзэкнэ, Латвія
- Сапапан, Мексіка
- Саўт-Бенд, ЗША
- Харкаў, Украіна (23 жніўня 2016)[8][9]
- Шаўляй, Літва
Крыніцы
правіць- ↑ а б в http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/ludnosc/powierzchnia-i-ludnosc-w-przekroju-terytorialnym-w-2016-r-,7,13.html Праверана 5 лістапада 2016.
- ↑ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/012414664011-0930868?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 29. — С. 63.
- ↑ http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/ludnosc/ludnosc-stan-i-struktura-oraz-ruch-naturalny-w-przekroju-terytorialnym-w-2018-r-stan-w-dniu-30-vi,6,24.html
- ↑ https://kam-pod.gov.ua/nashe-misto/mista-partneri
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/chenstohova-respublika-polysha
- ↑ https://ppr.kharkiv.ua/ru/investment-advantages-of-the-city
Літаратура
правіць- Ченстохо́ва // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 63. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Almanach Częstochowy, Częstochowa, 1990—2002. — ISSN 0860-7362. (польск.)
- Częstochowa i jej miejsce w kulturze polskiej, Częstochowa, 1990. (польск.)
- Dzieje Częstochowy od zarania do czasów współczesnych, Katowice, 1964. (польск.)
- Historyczny atlas Polski, Warszawa, 2011. — ISBN 978-83-7427-323-7. (польск.)