Мікалай Аўтуховіч (нар. 7 студзеня 1963 г., Ваўкавыск) — ветэран афганскай кампаніі, беларускі прадпрымальнік і грамадскі актывіст.

Мікалай Аўтуховіч
Род дзейнасці бізнесмэн
Дата нараджэння 7 студзеня 1963(1963-01-07) (57 гадоў)
Месца нараджэння

БіяграфіяПравіць

Пасля школы скончыў СПТВ-37 у Вялікай Бераставіцы, працаваў механікам па рамонце аўтамабіляў. З 1981 г. служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расіі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, служыў у Афганістане. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі — «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, пачаў займацца бізнесам.

Храналогія пераследуПравіць

Быў зняволены 7 ліпеня 2006 г. на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама — у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Тэрмін зняволення пачаў адлічвацца ад 15 кастрычніка 2005 г., калі яго пасадзілі ў следчы ізалятар калоніі N1 у Мінску.

Суд па канфіскацыі маёмасці адбыўся напрыканцы 2007 г. Мікалаю Аўтуховічу пакінулі дом, у зняволенага засталася таксама аўтабаза, палова яго таксі і адзін асобны будынак. Тым часам, былі канфіскаваныя 13 таксі, кватэра і два склады. Да спагнання была прызначана сума большая за 350 мільёнаў рублёў.

М.Аўтуховіч быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак 8 лютага 2009 г. яго зноў затрымалі і ў 2010 г. асудзілі. Здароўе М. Аўтуховіча тады было сур'ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі.

Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зняволення паводле артыкула 295 частка 3 — «Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Дадаткова Аўтуховіча асудзілі яшчэ на 2 месяцы зняволення — прысуд матываваны тым, што новае злачынства ён учыніў у тэрмін меншы за 2 месяцы ад часу папярэдняга пакарання. Такім чынам, цяпер Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення ва ўмовах строгага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці.

Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 у г. Івацэвічы (Брэсцкая вобласць). У снежні 2011 г. на месяц быў змешчаны ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Рашэннем суда, які адбыўся 17 студзеня 2012 г., быў пераведзены ў турму Гродна. 8 красавіка 2014 г. Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю.

Падставы далучэння М.Аўтуховіча да спісу палітвязняўПравіць

М.Аўтуховіч быў прызнаны вязнем сумлення паводле Amnesty International падчас першага судовага працэсу. Што тычыцца другога працэсу, аб палітычнай скіраванасці пераследу заявілі праваабаронцы цэнтру «Вясна», якіх падтрымалі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і грамадскасць. Падставамі названыя, у тым ліку:

  • закрыты для грамадскасці характар расследавання;
  • сур'ёзныя парушэнні працэсуальных гарантый, у тым ліку, права на абарону, падчас папярэдняга следства;
  • заявы сведак аб псіхалагічным і фізічным ціску, які аказваўся на іх з боку следства.

Грамадская дзейнасцьПравіць

Пасля першага вызвалення Аўтуховіч стаў адным з арганізатараў руху ветэранаў баявых дзеянняў "Абаронцы Айчыны". У аргкамітэт увайшлі таксама вядомы праваабаронца Алег Волчак і старшыня грамадскага аб'яднання інвалідаў афганскай вайны Аляксандр Камароўскі. У 2009 годзе ўсе трое адмовіліся атрымліваць медалі ў сувязі з 20-годдзем вываду войскаў з Афганістана, назваўшы амаральным атрыманне такіх узнагарод пасля адмены льготы ветэранам баявых дзеянняў у гэтай краіне.[1]

Пры актыўным удзеле М.Аўтуховіча ў Беларусі ў Мінгарвыканкаме 22 снежня 2016 года была зарэгістраваная арганізацыя «ТаймАкт». Заснавальнікам арганізацыі з'яўляецца Васіль Завадскі, які працаваў у 2008-2010 гадах начальнікам медыцынскай службы дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Мікалай Аўтуховіч выступае кансультантам гэтай установы.[1] «ТаймАкт» будзе займацца праблемамі асуджаных. Такая арганізацыя ўжо была ў Беларусі, але яе кіраўнік Андрэй Бандарэнка быў пасаджаны ў турму. І гэтая арганізацыя прымае эстафету ад арганізацыі Андрэя Бандарэнкі «Платформа Иновейшин». [2]

М. Аўтуховіч адзін з ініцыятараў стварэння арганізацыі Рэспубліканскае грамадскае аб'яднне "Камітэт падтрымкі прадпрыймальніцтва "Салідарнасць".[2] Аб'яднанне ствараецца ў развіццё ўтворанага раней Камітэта выратавання прадпрымальніцтва. Заснавальнікамі аб'яднання выступілі ў асноўным прадпрымальнікі, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі ў сувязі з указам № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі».[3]

Зноскі

СпасылкіПравіць