Ігар Аляксандравіч Лосік

беларускі грамадскі дзеяч, блогер
(Пасля перасылкі з Ігар Лосік)

Ігар Аляксандравіч Лосік (нар. 20 мая 1992; Баранавічы) — беларускі блогер, адміністратар папулярных каналаў у Twitter і Telegram «Беларусь головного мозга», палітычны зняволены.

Ігар Аляксандравіч Лосік
Род дзейнасці блогер, журналіст, дысідэнт
Дата нараджэння 20 мая 1992(1992-05-20)[1] (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Жонка Дар’я Ласякова
Дзеці дачка Паўліна
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

Біяграфія Правіць

Нарадзіўся 20 мая 1992 года ў Баранавічах. У 2009 скончыў баранавіцкую сярэднюю школу № 16. У 2015 скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філалогія і выкладанне замежнай мовы». У 2015—2016 гадах атрымліваў журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавела[2]. Па спецыяльнасці не працаваў — яму выдадзены свабодны дыплом, бо ў БДУ не знайшлі работы па месцы жыхарства.

Кар’ера блогера Правіць

У 2011 годзе Ігар Лосік стаў адным з адміністратараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»[3]. Менавіта ён прапанаваў ідэю мірных маўклівых пратэстаў. Пасля першых паспяховых акцый пратэсту Ігарам зацікавіліся супрацоўнікі КДБ, і Ігар спыніў свой удзел у праекце[4].

З лютага 2013 вёў Твітэр-акаўнт «РБ головного мозга». З кастрычніка 2014 публікаваў артыкулы ў Радыё «Свабода» ў якасці спецыяліста па сацыяльных сетках. З 15 мая 2016 пачаў весці канал «Беларусь головного мозга» ў тэлеграме.

Крымінальны пераслед Правіць

25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах затрымалі Ігара Лосіка. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефон[5][6]. На блогера заведзена крымінальная справа па 342 артыкулу УК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і «Amniesty International» прызналі Ігара палітычным зняволеным[7][8]. 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу[9][10].

Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў СІЗА-1 у Мінску, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў жодзінскае СІЗА.

Галадоўка Правіць

15 снежня 2020 года стала вядома, што Ігару прад’явілі новыя абвінавачванні па п. 13 ч. 2 ст. 293 УК РБ «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Лосік аб’явіў бестэрміновую галадоўку. Дар’я Лосік падтрымала мужа і таксама заявіла аб галадоўцы.

  • На 6 дзень Дар’я аб’явіла аб вымушаным спыненні галадоўцы з-за ціску на сям’ю[11];
  • На 36 дзень стан Ігара пагоршыўся[12];
  • На 42 дзень Ігар спыніў галадоўку[13].

11 сакавіка 2021 года пасля новых абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў Ігар Лосік на вачах даследчага спрабаваў парэзаць рукі і абвясціў сухую галадоўку. За адказ ад ежы яго памясцілі ў карцэр. 15 сакавіка Ігар спыніў галадоўку[14].

Прысуд Правіць

14 снежня 2021 года І.А. Лосік быў асуджаны па справе Ціханоўскага на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму[15].

Сям’я Правіць

Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».

Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй Ласяковай пазнаёміўся падчас вучобы ў 2009 годзе — па ліставанні ва VK. Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У 2018 годзе ў Ігара Лосіка нарадзілася дачка Паўліна[16].

Узнагароды Правіць

25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[17].

Зноскі

  1. а б https://prisoners.spring96.org/ru/person/ihar-losik
  2. Прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 11 жніўня) Беларуская асацыяцыя журналістаў
  3. «Один из героев года — блогер Игорь Лосик @belamova». Наша Ніва
  4. «Акция молчаливого протеста прошла в Беларуси. Хлопки были, задержаний не было» Архівавана 10 лютага 2021.. TUT.BY
  5. У администратора Телеграмм-канала «РБ головного мозга» Игоря Лосика — обыск. Белорусская ассоциация журналистов.
  6. На администратора телеграм-канала «Беларусь головного мозга» завели дело об организации массовых беспорядков. Meduza.
  7. Правозащитники признали Игоря Лосика политзаключенным. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  8. BELARUS: GROWING CRACKDOWN ON HUMAN RIGHTS AHEAD OF PRESIDENTIAL ELECTION Архівавана 22 жніўня 2020.
  9. #WeStandBYyou (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  10. Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus! (ням.). Фонд Генрыха Бёля  (укр.) (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  11. «Уже не знаем, какие доводы приводить». Дарья Лосик проведала мужа, который 39 дней голодает в тюрьме. Архівавана 10 лютага 2021. naviny.by
  12. «Начались проблемы со здоровьем, скачет давление». Игорь Лосик голодает уже 36 дней. Наша Ніва.
  13. Занько, Настасья; Ошуркевич, Татьяна. Игорь Лосик прекратил голодовку. Он отказывался от еды 41 день. Onliner.by
  14. Игорь Лосик прекратил голодовку, он в карцере. REFORM.by
  15. Шестерых белорусов осудили на сроки от 14 до 18 лет. Вот за что horki.info
  16. «Жена политзаключенного Игоря Лосика: „Когда муж увидит дочь, будет в шоке“». Архівавана 10 лютага 2021. TUT.BY
  17. Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023

Спасылкі Правіць