Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Баранавічы.
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (БарДУ) | |
---|---|
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
![]() | |
Арыгінальная назва | Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт |
Заснаваны | 2004 |
Рэктар | Аляксандр Унсовіч |
Размяшчэнне | Баранавічы |
Юрыдычны адрас | 225404, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць, вул. Войкава, 21 |
Сайт | barsu.by |
Гісторыя Правіць
Універсітэт створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі № 293 ад 23 чэрвеня 2004 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі „Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт“».
У 2006 годзе да ўніверсітэта далучана ў якасці адасобленага структурнага падраздзялення ўстанова «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» і была створана жаночая валейбольная каманда «Атлант-БарДУ».
Арганізацыйная структура Правіць
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (створаны 1 верасня 2009 года).
- Абасобленнае падраздзяленне «Ляхавіцкі аграрны каледж»
Факультэты Правіць
Рэктары Правіць
- Васіль Іванавіч Качурка (2004—2021)
- Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (з 2021)