Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БарДУ

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — структурнае падраздзяленне Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 2009 годзе ў выніку аб’яднання двух факультэтаў — факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы эканомікі і адукацыі і факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў сферы прамысловасці і бізнесу, якія ажыццяўлялі сваю дзейнасць як структурныя падраздзяленні ўніверсітэта з 2005 года.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Дэкан Дзяніс Сяргеевіч Лундышаў
Месцазнаходжанне  Беларусь, 225404, г. Баранавічы, вул. Войкава, 21
ipk.bstu.by

Напрамкі дзейнасці

правіць
  • адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
  • адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю;
  • адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);
  • адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыі, тэматычныя семінары, трэнінгі і іншыя віды навучальных курсаў);
  • адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў (па ўзгадненні з арганізацыяй, якая накіроўвае спецыяліста на стажыроўку);
  • адукацыйная праграма падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктары

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць