Naviny.by
«naviny.by» (бел.: Беларускія навіны, руск.: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 года. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце і публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].
Naviny.by | |
---|---|
URL | naviny.by |
Тып сайта | СМІ |
Мова(-ы) | руская, беларуская |
Пачатак працы | 2002 |
Дамен «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблакаваны беларускімі ўладамі 20 снежня 2014 года[4]. Са жніўня 2020 года з-за асвятлення акцый пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблакаваны[5]. З красавіка 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта[6].
У студзені 2022 года Naviny.by перазапусцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі»[7]. У красавіку 2023 года праект «Позірк» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам[8].
Узнагароды і прэмііПравіць
2006 год — «Прэмія Рунэта » ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[9].
ЗноскіПравіць
- ↑ Шибут, 2006, p. 3—4
- ↑ Градюшко, 2019, p. 115
- ↑ Градюшко, 2013, p. 95
- ↑ Быковский, Павлюк. Что стоит за блокировками сайтов в Байнете (руск.). Deutsche Welle (25 снежня 2014). Праверана 20 ліпеня 2020.
- ↑ Евгения Штейн. В Беларуси заблокировали «Нашу Ніву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 19 сакавіка 2021.
- ↑ Министерство информации Беларуси начало блокировку «зеркал» заблокированных сайтов (руск.). Брестская газета (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.
- ↑ Naviny.by перазапусцілі тэлеграм-канал. Цяпер ён называецца «Позірк. Навіны з Беларусі» . Наша Ніва (1991) (27 студзеня 2022).
- ↑ Хронікі рэпрэсій. Пракуратура перамагла «экстрэмісцкую» падушку ў інтэрнэт-краме . Новы Час (28 красавіка 2023).
- ↑ Объявлены лауреаты "Премии Рунета - 2006"(недаступная спасылка). Прэмія Рунэта . Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 1 лістапада 2012.
ЛітаратураПравіць
- Шибут, И. П. (2006) (in ru). Из истории развития сетевых изданий Беларуси. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. pp. 1—8. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/17158/1/Shibut17_nauch_.pdf.
- Градюшко, А. А. (2013) (in ru). Современная веб-журналистика Беларуси. Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. pp. 179. ISBN 978-985-518-935-1. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/91867/1/Hradziushka_Modern_web_journalism_of_Belarus.pdf.
- Градюшко, А. А. (2019). "Основы творческой деятельности веб-журналиста" (in ru). Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск): 239. ISBN 978-985-566-822-1. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/240187/3/Hradziushka_digital_journ.pdf.