X (сацыяльная сетка)

сацыяльная сетка
(Пасля перасылкі з Twitter)

X, раней Твітэр (англ.: Twitter[3] — «цвыркаць», «ціўкаць», «балбатаць») — сацыяльная сетка і платформа мікраблогінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасць пасылкі і атрымання паведамленняў, вядомых як твіты (па-англійску: tweets). Твіты — тэкставыя паведамленні да 140 сімвалаў, якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара твіта і старонках падпісаных на абнаўленні чытачоў (па-англійску: followers, літ. паслядоўнікаў).[4] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць яго паведамленні, але па змоўчванні абнаўленні можа бачыць кожны. З канца 2009 года карыстальнікі могуць сачыць не толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя спісы карыстальнікаў.[5][6]

X
англ.: Twitter
Выява лагатыпа
URL twitter.com
Камерцыйны так
Тып сайта сэрвіс мікраблогінга
Рэгістрацыя неабходна для ўдзелу
Мова(-ы) англійская, іспанская, італьянская, карэйская, нямецкая, руская, турэцкая, французская, японская
Мова праграмавання JavaScript, Ruby, Scala (мова праграмавання) і Java[1]
Размяшчэнне сервера Сцяг ЗША Сан-Францыска (Каліфорнія)
Уладальнік X Corp.
Аўтар Джэк Дорсі, Эван Уільямс, Біз Стоўн
Пачатак працы 15 ліпеня 2006
Бягучы статус працуе
Чысты прыбытак 150 млн дол. (план на 2011)
Слоган Blaze Your Glory![2]
Рэйтынг Alexa 37
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратурны сегмент Твітэру спарадзіў такую разнавіднасьць кароткатэкставай літаратуры, як твітэратура (англ.: Twitterature).

25 красавіка 2022 пагадненне аб пакупцы Twitter Inc за 44 мільярды даляраў заключыў найбагацейшы чалавек свету Ілан Маск [7].

Зноскі

Спасылкі Правіць