Эдуард Анатолевіч Лобаў

(Пасля перасылкі з Эдуард Лобаў)

Эдуард Анатолевіч Лобаў (1 снежня 1988, Вільнюс — 26 студзеня 2023, Вуглэдар) — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 г., палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1][2].

Эдуард Анатолевіч Лобаў
Імя пры нараджэнні Эдуард Анатолевіч Лобаў
Дата нараджэння 1 снежня 1988(1988-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 2023(2023-01-26) (34 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Беларусь
Веравызнанне каталік
Партыя Малады Фронт
Член у
Род дзейнасці палітык
Бацька Анатоль Леанідавіч Лобаў
Маці Марына Станіславаўна Лобава
Узнагароды
Медаль Ордэна Пагоні Ордэн За мужнасць III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў г. Вільнюс у 1988 годзе. Неўзабаве сям’я пераехала ў Беларусь. Скончыў 219 школу г. Мінска. У 2007 г. скончыў ПТВ № 38 перапрацоўчай прамысловасці г. Мінска па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя кантрольна-вымяральных прыбораў».

Службу праходзіў у 103-я асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе (Віцебск). Падчас службы ў войску ў казарме расклеіў улёткі з заклікам да барацьбы з армейскім самаўпраўствам. За гэта атрымаў пакаранне ў выглядзе 10 сутак гаўптвахты.

Па вяртанні з войска Эдуард Лобаў актыўна ўключыўся ў працу «Маладога Фронту»: удзельнічаў у арганізацыі акцый у абарону касцёла Святога Язэпа[3] ў Мінску, быў адным з ініцыятараў кампаніі па змене назвы станцыі метро «Плошча Леніна»[4], браў удзел у іншых акцыях[5], стаў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі «Малады Фронт». Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. — удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Быў затрыманы 18 снежня 2010 года, за дзень да правядзення вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., разам са старшынёй «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны збівалі мінакоў — Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Да суда Эдуард Лобаў утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, ад пачатку сакавіка 2011 г. — у мінскім СІЗА па вул. Вападарскага. У 2023 годзе BYPOL апублікаваў расследаванне, паводле якога інцыдэнт 2010 года быў правакацыяй міліцыі супраць Дашкевіча і Лобава[6].

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Алена Шылько; пракурор — Сяргей Мазоўка) прызнаў Эдуарда Лобава вінаватым па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («асабліва злоснае хуліганства») і прысудзіў да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[7]. Мінскі гарадскі суд (суддзя — Валерый Камісараў) пакінуў прысуд без змен[8].

З 7 красавіка 2011 г. адбываў прысуд у Івацэвіцкай калоніі № 22 («Ваўчыны норы»). У калоніі вучыўся ў Івацэвіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці па спецыяльнасці «Электразваршчык». У верасні 2012 года Эдуарда Лобава ў калоніі наведаў прадстаўнік Папы Рымскага ў Мінску, апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці[9]. Некалькі разоў у калоніі прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эдуард Лобаў адмовіўся. На волю выйшаў 18 снежня 2014 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання[10].

Пасля вызвалення знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі[11]. Забаронена было ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах і ў пэўны час сутак не пакідаць сваё жыллё. За ўдзел у мітынгах 25 сакавіка 2015 г. на Дзень Волі і 26 красавіка 2015 г. на Чарнобыльскім шляху, а гэтак жа за спазненні дадому атрымаў некалькі штрафаў і адбыў адміністрацыйны арышт тэрмінам 10 сутак у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. За неаднаразовыя парушэнні прэвентыўнага нагляду супраць Лобава была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 421 КК РБ (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і арт. 422 КК РБ (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду). З-за гэтага быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

 

З лета 2015 года змагаўся як баец Тактычнай групы «Беларусь» ў вайне на ўсходзе Украіны[12][13].

Загінуў у баі пад Вуглэдарам 26 студзеня 2023 года. 17 лютага пахаваны ў Варшаве на могілках Вайсковыя Павонзкі.

Далучэнне да спіса палітвязняў

правіць

Amnesty International прызнала Эдуарда Лобава вязнем сумлення. Пазіцыю па далучэнні Лобава да спіса палітычных вязняў Беларусі падтрымалі як праваабарончыя арганізацыі Беларусі (Праваабарончы цэнтр «Вясна», РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»), так і грамадскасць. Падставамі да адпаведнага рашэння названыя (па выніках назірання за судовым працэсам экспертамі ПЦ «Вясна»):

  1. Судовае паседжанне адбывалася з яўным абвінаваўчым ухілам, не задавальняліся важныя хадайніцтвы адвакатаў. Адсутнасць у залі суда пацярпелых не прадстаўляла магчымасці весці паўнавартасны допыт гэтых асоб;
  2. Супярэчлівыя паказанні пацярпелых і сведкаў, а таксама хуткае з’яўленне на месцы здарэння службоўцаў спецназу наводзіць на думку аб спланаванай правакацыі ў дачыненні да маладзёжных дэмакратычных актывістаў;
  3. Суд не прыняў усе намаганні для поўнага, усебаковага ды аб’ектыўнага даследвання справы, што выклікае сумневы ў справядлівасці рашэння. Бясспрэчных доказаў віны Дашкевіча і Лобава ў матэрыялах справы не было.

2 лютага 2011 года суддзя Алена Шылько, 23 мая 2011 года Сяргей Мазоўка, 10 кастрычніка 2011 года і памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Людміла Ігнатовіч-Мішнева былі ўнесеныя ў Чорны спіс Еўрасаюза[14]. 10 кастрычніка 2011 года суддзя Валерый Камісараў быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[14].

Узнагароды

правіць

У 2013 годзе быў адным з кандыдатаў на прэмію імя Сахарава[15].

У 2015 годзе ў намінацыі «За асабістую мужнасць» узнагароджаны прэміяй за абарону правоў чалавека імя Івашкевіча[16]. Штогадовая нацыянальная прэмія ў абароне правоў чалавека была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзе[17].

25 сакавіка 2023 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[18]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў Эдуарда Лобава ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені[19].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Amnesty International: Беларусь — апошні кат рэгіёну
  2. В Беларуси три новых узника совести Архівавана 16 ліпеня 2017.
  3. Акцыя ў абарону касцёла Святога Язэпа
  4. «Новае пакаленне» хоча вярнуць плошчу Незалежнасці
  5. Акцыя з удзелам Э.Лобава
  6. BYPOL раскрыў механізм правакацыі супраць Дашкевіча і Лобава ў 2010 годзе. Наша Ніва (16 мая 2023).
  7. З. Дашкевичу — 2 года общего режима, Э. Лобову — 4 года усиленного
  8. Прысуд Дашкевічу і Лобаву пакінуты без зменаў
  9. Обзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси. Сентябрь 2012 года
  10. Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў ФОТАРЭПАРТАЖ СЯРГЕЯ ГУДЗІЛІНА
  11. Ситуация с правами человека в Беларуси. Ноябрь 2014 года
  12. Эдуард Лобаў: Калі мы не дапаможам Украіне, наступнай можа стаць Беларусь
  13. Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії Архівавана 5 кастрычніка 2017. (укр.)
  14. а б Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  15. Лобов, Беляцкий и Статкевич выдвинуты на премию Европарламента имени Сахарова
  16. http://redaktorext.polskieradio.pl/6/137/Artykul/201550,%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB-%D0%A5%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B8%D1%8F97-%D0%B2%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D1%89%D0%B8%D1%82%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2-%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%B0-%D0%B8%D0%BC-%D0%98%D0%B2%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87%D0%B0
  17. https://charter97.org/be/news/2014/12/31/133375/
  18. Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
  19. Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка і экс-палітвязня Эдуарда Лобава. Новы Час (15 жніўня 2023).

Літаратура

правіць
  • Palitviazni.info — 2013. — С. 169
  • Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 111—122
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. — 2013. — С. 215—220 — ISBN 978-985-6025-25-2 
  • Адзін дзень палітвязня 2009—2011. — 2011. — С. 112—115 — ISBN 978-0-929849-42-3 
  • Мирзаянова Л. Ф. Счастье за решёткой. — Москва IRISBOOK 2012 — С. 23-24 — ISBN978-5-452-04781-0
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.54-55).

Спасылкі

правіць
  Вонкавыя відэафайлы
  Сопредседатель «Молодого Фронта» воюет за независимость Украины (руск.)