Данецкая вобласць
Дане́цкая во́бласць (укр.: Донецька область) — вобласць на паўднёвым усходзе Украіны. Абласны цэнтр — горад Данецк. Утворана 2 ліпеня 1932 года.
Данецкая вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Донецька область | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у | Данбас | ||||
Уключае | 18 раёнаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Данецк (дэ-факта Краматорск) | ||||
Найбуйнейшыя гарады |
Марыупаль, Макееўка Горлаўка, Краматорск Славянск, Енакіева Харцызск |
||||
Дата ўтварэння | 2 ліпеня 1932 | ||||
Кіраўнік абласной вайскова-цывільнай адміністрацыі | П. А. Кірыленка[1] | ||||
Старшыня аблсавета | Вакантнае (Аблсавет часова не функцыянуе) | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2007) |
4,5 806 млн (1-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 174,34 чал./км² (3-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
украінцы — 56,9%, рускія — 38,2%, грэкі — 1,6%, беларусы — 0,92%, татары — 0,40%, армяне — 0,33%, яўрэі — 0,18% |
||||
Канфесійны склад | Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата, Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата, Іслам, Юдаізм, Пратэстанцызм | ||||
Плошча |
26,517 тыс. (11-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
336 м | ||||
Часавы пояс | UTC+2, UTC+03:00 і DAZD | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-14 | ||||
Тэлефонны код | 62 | ||||
Паштовыя індэксы | 83000–87999 | ||||
Інтэрнэт-дамен | donetsk.ua; dn.ua | ||||
Код аўтам. нумароў |
АН, АТ, ЯН, ЕЎШЫ, ЕА, ЕК, ІМ, ЕС |
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2007 года — 4 580,6 тыс. чалавек (9,82 % насельніцтва Украіны). Па гэтым паказчыку Данецкая вобласць займае першае месца сярод рэгіёнаў Украіны.
Гісторыя
правіцьВобласць была ўтворана ў 1932 годзе вылучэннем з Харкаўскай вобласці Украінскай ССР. У 1938 годзе са складу вобласці была выдзелена паўночная частка, якая стала Луганскай вобласцю. З 1932 па 1961 гады называлася Сталінскай вобласцю.
Геаграфічнае становішча
правіцьНа паўднёвым-захадзе і захадзе вобласць мяжуе з Днепрапятроўскай і Запарожскай, на паўночным-захадзе — з Харкаўскай, на паўночным-усходзе — з Луганскай абласцямі Украіны, на паўднёвым-усходзе — з Растоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, а з поўдня абмываецца Азоўскім морам.
Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 180 км. Агульная даўжыня меж вобласці складае 1 526 км, з іх: сухапутныя — 1 376 км, марскія — 140 км. Самае высокае месца вобласці — курган Магіла-Вострая (331 м); самае нізкае месца (-0,4 м) — узровень вады ў Азоўскім моры.
Геаграфічны цэнтр вобласці знаходзіцца ў сяле Пе́скі.
Клімат
правіцьКлімат рэзка-кантынентальны з вельмі спякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21—23 °C, студзеня −5 — −8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 500 мм.
Рэльеф
правіцьДля вобласці характэрны раўнінны ландшафт.
На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэннямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора.
Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
Карысныя выкапні
правіцьТэрыторыя вобласці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным з’яўляецца каменны вугаль. Вобласць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінеральна-сыравінная база прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і чорнай металургіі прадстаўленая значнымі радовішчамі даламітаў, вапняка, глінаў, мергелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсць ртуць, мінеральныя фарбы, фасфарыты, асбест, графіт. Знойдзеныя радовішчы нефелінавых сіянітаў, флуярыту, вермікуліту, жалезных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць, у паўднёвых, на ўзбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных водаў.
Водныя аб’екты
правіцьПа тэрыторыі Данецкай вобласці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш за 3000 км. Найвялікшая з іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка і Лугань. Да басейна Дняпра адносяцца рэкі: Самара і Воўчая; да басейна Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка.
Азёр на тэрыторыі вобласці мала, ёсць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры.
Для паляпшэння водазабеспячэння створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас.
Насельніцтва
правіць- Найбуйнейшыя гарады вобласці — Данецк (987 тыс. чалавек, 2005), Марыупаль (482 тыс. чал.), Макееўка (377 тыс. чал.), Горлаўка (279 тыс. чал.), Краматорск (176 тыс. чал.), Славянск (121 тыс. чал.), Янакіевэ (99 тыс. чал.).
- Гарадское насельніцтва (2007) — 90,3 %.
- Тэрытарыяльныя грамады — 66 [2]
Зноскі
- ↑ "Zelensky presents new head of Donetsk Regional Military-Civilian Administration". 112 Украіна(англ.). 2019-07-05. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2019. Праверана 2019-07-10.
- ↑ Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
Літаратура
правіць- Атлас Донецкой области. — М: Гл. упр геод., 1982.
- Донецька область. Адмінiстративно-територіальний поділ на 1 січня 1979 року. — Донецк: Донбасс, 1979.
- Донецька область. Адмінiстративно-територіальний поділ на 1 березня 1988 року. — Донецк: Донбасс, 1988.
- Были земли Донецкой. Документальные новеллы, очерки. — Донецк: Донбасс, 1967.
- Земляк К. П., Критенко Г. П. Край Донецкий. — К: Радшкола, 1959.
- Історія міст i сіл Української РСР, Донецька обл. — К: АН, 1970.
- История городов и сёл Украинской ССР, Донецкая обл. — К: АН, 1976.
- На землi Донецькій. Фотоальбом. — К: Мистецтво, 1968.
- Юность Донецкого края. — К: Молодость, 1980.
- Отин Е. С. Топонимия Донетчины / Е. С. Отин; Донецкий национальный университет. — Донецк: Юго-Восток, 2013. — 118 с. — 100 экз. — ISBN 978-966-374-771-2.
- Танцюра, В. І. Історія Слобідської України : навчальний посібник / В. І. Танцюра, О. О. Пересада. — Харків : ХНУ імені В. Н. Каразіна, 2013. — 366 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данецкая вобласць