Даламіт
Даламі́т — асадкавая горная парода, складаецца больш як на 95 % з мінералу даламіту. Карысны выкапень. Пашыраны ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі.
Даламіт | |
---|---|
Формула | CaMg[CO3]2 |
Нярэдка складае глыбока расчлянёныя горныя хрыбты і масівы, напрыклад Даламітавыя Альпы ў Італіі. Гэта горная парода здольная да карставання. У свеце вядомы шматлікія радовішчы даламіту.
На тэрыторыі Беларусі выяўлена 10 радовішчаў (у тым ліку распрацоўваецца радовішча Руба ў Віцебскай вобласці) з агульнымі запасамі каля 1 млрд тон.
Даламіт выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял у металургіі, як сыравіна ў хімічнай і шкляной прамысловасці, у сельскай гаспадарцы для вапнавання глебы.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).