Адкрыць галоўнае меню

Зміцер Дашкевіч (нар. 20 ліпеня 1981) — былы лідар незарэгістраванага апазіцыйнага беларускага руху «Малады Фронт», палітзняволены, вязень сумлення.

Зміцер Дашкевіч
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1981(1981-07-20) (38 гадоў)
Месца нараджэння:
Бацька: Вячаслаў Дашкевіч
Маці: Вольга Дашкевіч (памерла 26.4.2011, калі сын быў у зняволенні)[1].
Жонка: Наста Палажанка
Дзеці: дачка Мара,
сын Давід
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Медаль да стагоддзя БНР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1981 годзе на беларускім Палессі, да 1986 года жыў з бацькамі ў Магаданскай вобласці, з 1986 года — у Старых Дарогах Мінскай вобласці[2]. Скончыў Старадарожскую школу № 2, паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Вучыўся ў Вільнюскім педагагічным універсітэце на факультэце славістыкі[3].

Грамадска-палітычная дзейнасцьПравіць

Актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх масавых акцыяў і мерапрыемстваў дэмакратычных сіл Беларусі. За сваю палітычную пазіцыю і дэмакратычную дзейнасць неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, быў караны арыштамі і штрафамі[3].

Увосень 2001 годзе быў адным з абаронцаў нацыянальнага некропалю Беларусі «Курапаты»[3].

У 2001 годзе далучыўся да «Маладому фронту», лідарам якога з'яўляецца з 2004 года[2].

У 2005—2006 гадах браў удзел у кампаніі адзінага кандыдата ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля падвядзення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 г. — адзін з арганізатараў масавых акцый грамадскага пратэсту і адзін з лідараў намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску[3].

Арышт і зняволеннеПравіць

15 верасня 2006 года Дашкевіч быў арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар па вул. Валадарскага ў Мінску. Зміцер быў тады абвінавачаны ў «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» паводле артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ, прынятага напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[3]. 1 лістапада 2006 года суддзя суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска Ала Булаш прызнала Зміцера Дашкевіча вінаватым і прыгаварыла яго да года і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Суд меў закрыты характар. Яшчэ да ўступлення прысуду ў законную сілу Зміцер Дашкевіч быў накіраваны ў Шклоўскую калонію Магілёўскай вобласці, дзе і адбываў пакаранне[4].

У снежні 2006 года Зміцер Дашкевіч быў прызнаны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення[5].

У верасні 2007 г., знаходзячыся ў калоніі, палітвязень быў абвінавачаны ў адмове сведчыць супраць 16-гадовага актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылы з Салігорска. За гэта была заведзеная новая крымінальная справа, паводле якой Змітру Дашкевічу пагражала яшчэ 6 месяцаў арышту ў дадатак да тэрміну, на які ён быў асуджаны восенню 2006 г. Але пад ціскам міжнароднай грамадскасці лідар «Маладога Фронту» быў пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак (1,860,000 бел. руб)[3].

Дашкевіч быў вызвалены датэрмінова 23 студзеня 2008 г. На свабодзе працягваў сваю палітычную дзейнасць у «Маладым фронце»[3].

У сакавіку 2008 года абраны старшынёй «Маладога фронту». VI З'езд МФ, на якім ён быў абраны, прыняў абноўленую стратэгію дзейнасці МФ «Рэфармацыя Маладога Фронту», паводле якой рух выйшаў са складу АДС[6].

У 2010 г. арганізаваў перадвыбарчую кампанію «Сыходзь!», 18 снежня разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы (затрыманне Дашкевіча і Лобава было прэвентыўнай мерай міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія мусілі прайсці на наступны дзень)[3]. Абвінавачаны ў злосным хуліганстве і асуджаны да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Змітра і Эдуарда, як і затрыманых на Плошчы, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі, на іх вызваленні настойвалі і Брусель, і Вашынгтон[2].

Пасля вынясення прысуду — каля 2 месяцаў знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА, адкуль 24 чэрвеня 2011 г. быў этапаваны ў калонію № 9 у Горках (Магілёўская вобласць). Там Зміцер тройчы запар змяшчаўся ў штрафны ізалятар і працяглы час быў ізаляваны ад свайго адваката. Былі падставы думаць, што да яго прымяняліся ціск і гвалт. Пасля кампаній грамадскасці Дашкевіч трапіў у СІЗА Магілёва, затым — Віцебска. 27 верасня 2011 г. яго перавялі ў калонію № 13 у Глыбокім на Віцебшчыне, якая лічыцца адной з найбольш суровых папраўчых установаў Беларусі. Там палітвязень быў змешчаны ў камеру-адзіночку. 28 жніўня 2012 году, ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны зноў — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суд, які адбыўся ў закрытым рэжыме, дадаў да тэрміна Зміцера Дашкевіча яшчэ адзін год. У ноч на 4 верасня 2012 г. этапаваны з Глыбоцкай калоніі ў СІЗА г. Віцебска, затым ў калонію № 20 г. Мазыра. Быў абвінавачаны ў непадпарадкаванні і парушэнні рэжыму. 30 кастрычніка 2012 году рашэннем выязнога суда быў пераведзены з Мазырскай калоніі ў крытую турму ў Гродна[3].

У канцы снежня 2012 года ў турме Зміцер зарэгістраваў шлюб з Настай Палажанкай, (а 31 жніўня 2013 года ўжо на волі, яны вянчаліся і згулялі вяселле)[2].

Падчас зняволення Змітру прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дашкевіч адмовіўся і адбыў тэрмін цалкам[2].

28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч быў вызвалены[3].

Дзейнасць пасля вызваленняПравіць

З ініцыятывы Змітра Дашкевіча у 2016 годзе «Маладым фронтам» праведзена кампанія па зборы подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці[7].

У лютым 2017 года Зміцер — лідар актывістаў у абарону Курапатаў ад пабудовы на ахоўнай зоне некропаля бізнэс-цэнтра[8].

21 сакавіка 2017 Зміцер Дашкевіч быў затрыманы на працоўным месцы. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў шляхам стварэння патрыятычнага клуба «Ваяр», які дзяржаўныя СМІ выдавалі за «ўзброенае фарміраванне»[9].

9 снежня 2017 года Дашкевіч быў заменены Яўгенам Васьковічам як лідар «Маладога Фронту».[10]

УзнагародыПравіць

  • Лаўрэат Прэміі Свабоды, заснаванай маладзёжнай арганізацыяй Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 2012 годзе (першы з узнагароджаных)[12] .

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[15].

Зноскі

  1. Зміцер Дашкевіч развітаўся з памерлай маці
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Зміцер Дашкевіч: мой план на Плошчу быў просты — браць уладу
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 3,8 3,9 Зьміцер Дашкевіч
  4. Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. — С. 40.
  5. Belarus: Public Appeal Prisoner of Conscience: Zmitser Dashkevich
  6. Гісторыя
  7. Пачаты збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг
  8. Дашкевича приговорили к трем суткам ареста
  9. nn.by
  10. Старшынёй «Маладога фронту» стаў былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч. Палітыка. Наша Ніва. Праверана 9 снежня 2017.
  11. Чалавек году — Маладафронтавец
  12. Зміцер Дашкевіч стаў першым лаўрэатам моладзевай Прэміі Свабоды
  13. Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — ляўрэаты прэміі імя Аляхновіча
  14. Зміцер Дашкевіч і невядомы графіціст сталі чэмпіёнамі грамадзянскай супольнасці
  15. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

СпасылкіПравіць