Чарнобыльскі шлях

Чарнобыльскі шлях — штогадовае шэсце 26 красавіка ў Мінску і ў рэгіёнах Беларусі, прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Чарнобыльскі шлях—2014

Упершыню прайшоў у 1989 годзе. «Чарнобыльскі шлях» адпачатку быў апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра катастрофу, ігнаравала праблемы людзей. У першыя некалькі год незалежнасці шэсце ладзілася як акцыя памяці. Калі ж да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання[1]. У 2019 годзе замест «Чарнобыльскага шляху» арганізатары прапанавалі ўзяць удзел у «Чарнобыльскім тыдні» — у іншых мерапрыемствах, лекцыях і прэзентацыях[2].

Гісторыя правіць

1989 год правіць

30 верасня 1989 года ў Мінску адбылося несанкцыянаванае шэсце і мітынг «Чарнобыльскі шлях», арганізаваны па ініцыятыве БНФ. Савецкія ўлады Беларускай ССР прызначылі на гэты дзень суботнік, але ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 тысяч чал., якія прайшлі ад Мінскага гадзіннікавага завода праз цэнтр горада і правялі мітынг на тагачаснай плошчы імя Уладзіміра Леніна (сёняшняя плошча Незалежнасці)[3].

1996 год правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Чарнобыльскі шлях (1996 г.)

26 красавіка 1996 г. прайшоў самы буйны «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы. Ён стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны — 96». Удзельнічала каля 50 тыс. чал., якія прайшлі шэсцем па праспекце Францішка Скарыны ад Акадэміі навук і правялі мітынг. Адбываліся шматлікія бойкі з міліцыяй, арышты палітычных і грамадзянскіх актывістаў — усё пад лозунгамі пратэсту супраць палітыкі А. Лукашэнкі[4]. Дэманстранты былі лакалізаваныя дзеяннямі АМАП, было затрымана вельмі шмат удзельнікаў. Сярод арыштаваных былі актывісты БНФ — Юрый Хадыка, Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык, Вінцук Вячорка, журналісты А. Трызна, У. Дзюба. У гэтым мерапрыемстве бралі ўдзел таксама члены ўкраінскай праварадыкальнай партыі УНА-УНСО[5].

Лідар БНФ Зянон Пазняк пасля акцыі выехаў з краіны. Тады ж частка супрацоўнікаў музею Максіма Багдановіча, дзе дырэктарам працаваў Алесь Бяляцкі, пачала дапамагаць арыштаваным і іх сваякам. Так узнік праваабарончы цэнтр «Вясна»[6].

Зноскі

  1. svaboda.org
  2. svaboda.org
  3. "Чернобыльский шлях" возродится, как протест против строительства АЭС в Беларуси? (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. TUT.BY (25 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2018. Праверана 22 красавіка 2018.
  4. svaboda.org
  5. Праходзіць Менская вясна(недаступная спасылка). 90s.by. 90s.by. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2018. Праверана 22 красавіка 2018.
  6. svaboda.org

Спасылкі правіць