Вячаслаў Сіўчык

палітык
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вячаслаў Сіўчык (нар. 18 снежня 1962, Мінск) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Палітзняволены. Лідар руху салідарнасці «Разам» [1].

Вячаслаў Сіўчык
Род дзейнасці географ
Дата нараджэння 18 снежня 1962(1962-12-18) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Вітаўт Сіўчык[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мінску 18 снежня 1962 года ў сям’і навукоўцаў. У дзяцінстве каля дзесяці гадоў пражыў з бацькамі ў Абхазіі, потым сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1984 г. скончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, некаторы час працаваў у Абхазіі.

У 1988 годзе вярнуўся жыць і працаваць у Беларусь. Працаваў у ВА «Беларусьгеалогія» і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Займаўся пытаннямі экалогіі і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы[2].

У 1989 г. стаў сябрам Беларускага Народнага Фронту[2].

Быў сакратаром управы БНФ, старшынём камісіі Сойма БНФ па сувязях з рабочым рухам, намеснікам старшыні БНФ «Адраджэньне» і партыі БНФ. 11 студзеня 2003 г. рашэннем Сойма БНФ выключаны з партыі БНФ «за дэструктыўную дзейнасць… і непадпарадкаванне рашэнням Сойму»[3].

Ініцыятар стварэння шэрагу грамадскіх арганізацый («Малады фронт», беларускі жаночы рух «За адраджэнне Айчыны» і інш.) У 2004 г. — каардынатар беларускіх удзельнікаў украінскай «аранжавай рэвалюцыі».

У сакавіку 2006 г. — адзін з арганізатараў намётавага лагеру на Кастрычніцкай плошчы пасля прэзідэнцкіх выбараў.

З’яўляўся кіраўніком секцыі «Мемарыял» Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Вялікай і Малой Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Жанаты, мае двух сыноў[3].

Пераслед за грамадска-палітычную дзейнасць

правіць

Увесну 1996 г. В.Сіўчык зняволены за ўдзел у Чарнобыльскім шляху, трымаў 21-дзённую галадоўку пратэсту[3].

Быў арганізатарам перакрыцця мінскага праспекта імя Францішка Скарыны (зараз праспект Незалежнасці) у 1998 і 1999 гадах, калі Лукашэнка і Ельцын падпісывалі пагадненні аб стварэнні саюзнай дзяржавы.

У 2001—2002 гады браў удзел у абароне Курапатаў[2].

У сярэдзіне 2000-х Вячаслаў Сіўчык пачаў ствараць Рух салідарнасці «Разам!», падтрымаў барацьбу прадпрымальнікаў за іхнія правы[2].

У сакавіку 2006 г., пасля праведзеных прэзідэнцкіх выбараў, Вячаслаў Сіўчык стаў адным з арганізатараў намётавага мястэчка пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінска (Плошча Каліноўскага). За некалькі гадзін да разгону намётавага мястэчка, прыкладна каля 20.00 23 сакавіка, яго схапілі невядомыя ў масках і ўсю ноч пратрымалі ў аўтобусе, збіваючы і інсцэніруючы расстрэл[2]. Ён трапіў у шпіталь, адкуль праз чатыры дні яго вывезлі і схавалі сябры. В.Сіўчык таемна з’ехаў ва Украіну. На Радзіме тым часам яго завочна асудзілі на 15-суткавы арышт, які ён адбыў пазней, ужо пасля вяртання з Украіны ў верасні 2006 г[2].

У чэрвені 2008 года В Сіўчык адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у жалобнай акцыі ва ўрочышчы Курапаты [3].

У 2010 г. пасля снежанскага разгона акцыі на Плошчы Незалежнасці ў Мінску Вячаслаў Сіўчык пакінуў Беларусь, пазбягаючы пераследу[2].

Знаходзячыся ў эміграцыі, у 2012 годзе Сіўчык зарэгістраваў у Чэхіі міжнароднае грамадскае аб’яднанне "Рух салідарнасці «Разам». Дзейнасць аб’яднання была накіраваная на падтрыманне дэмакратыі ў Беларусі і ва Украіне. Цяпер рух у Беларусі дзейнічае ў статусе аргкамітэту[4].

15 верасня 2015 года ён вярнуўся ў Мінск пасля пяці гадоў эміграцыі ва Украіне[5].

Пасля вяртання на Радзіму В.Сіўчык працягваў грамадска-палітычную дзейнасць, за гэта шмат разоў быў зняволены на 10-15 сутак, аштрафаваны.

26 мая 2016 суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня аштрафавала на 10 базавых велічынь (2 млн. 100 тыс. руб.) палітыка Вячаслава Сіўчыка за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі[6].

23 сакавіка 2017 г. суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў В.Сіўчыка вінаватым па артыкуле 23.34 КаАП, у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў на акцыях супраць Дэкрэту № 3 і вынес прысуд аб арышце на 15 сутак[7].

У сакавіку 2017 г. Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка арганізатарам акцыі 3 сакавіка ў Курапатах і В.Сіўчык завочна арыштаваны на 15 сутак[8].

3 мая 2017 г. Суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў Сіўчыка на 50 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі, абвінаваціўшы ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзенні масавых акцыяў (арт. 24.34 КоАП)[4].

Другая адміністрацыйная справа датычыла затрымання Сіўчыка 19 красавіка міліцыяй у трэцяй гадзіне ночы. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі (арт. 17.1 і 23.4 КоАП). Суд аштрафаваў палітыка на 10 базавых велічыняў[4].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].

Зноскі

Літаратура

правіць

Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. ISBN 978-0-929849-27-0