Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова
Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова (20 лютага 1997, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная[3].
Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1997[1] (27 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам[4].
Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[5].
Пасля адміністрацыйнага арышту Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[6].
18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч[7]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[8][9]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[10]. 3 верасня 2022 года Дар’я Чульцова выйшла на волю.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- 10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі Дар’ю Чульцову «Журналістам года» (разам з Кацярынай Андрэевай і Кацярынай Барысевіч)[11][12][13].
- 10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткай Прэміі імя Дар’юша Фікуса (разам з Кацярынай Андрэевай)[14].
- 9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Кацярынай Андрэевай і Кацярынай Барысевіч)[15].
- 7 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Axel-Springer-Preis » (разам з Кацярынай Андрэевай)[16].
- 10 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай узнагароды «За мужнасць у журналістыцы» (разам з Кацярынай Андрэевай)[17].
- 29 ліпеня 2021 года была выбрана лаўрэаткай Прэміі «За свабоду і будучыню СМІ» (разам з Кацярынай Андрэевай)[18][19].
- 12 жніўня 2021 года прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (разам з Кацярынай Андрэевай, Кацярынай Барысевіч ды інш.)[20].
- 15 кастрычніка 2021 года стала лаўрэатам прэміі «Prix Europa » ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года» (разам з Кацярынай Андрэевай)[21][22].
- 25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна Пагоні[23].
Ацэнкі
правіць«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].
Зноскі
- ↑ https://prisoners.spring96.org/be/person/darja-czulcova
- ↑ https://blstv.eu/news/09-02-2021-geta-i-yosts-lyubou-da-belarusi-yak-dasha-chultsova-yakuyu-sudzyats-za-strym-pryjshla-u-zhurnalistyku/
- ↑ Журналістка Дар’я Чульцова адзначае свае народзіны за кратамі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ Васільева, Вольга. «Гэта і ёсць любоў да Беларусі». Як Даша Чульцова, якую судзяць за стрым, прыйшла ў журналістыку . Белсат (9 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля . Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
- ↑ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было . Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
- ↑ Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
- ↑ - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
- ↑ PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
- ↑ Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
- ↑ Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)