Алесь Ліпай

беларускі паэт і журналіст

Алесь Ліпай (9 красавіка 1966, в. Андросаўшчына, Капыльскі раён — 23 жніўня 2018[1], Мінск) — беларускі журналіст і паэт. Сузаснавальнік (разам з Віталём Цыганковым) і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навін (БелаПАН, 1991) і сеціўнай газеты «Беларускія навіны».

Алесь Ліпай
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Восіпавіч Ліпай
Дата нараджэння 9 красавіка 1966(1966-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2018(2018-08-23) (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Беларусь
Дзеці Ян, Аляксей і Алеся Ліпай
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст
Гады творчасці з 2000
Жанр Паэзія
Мова твораў Беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
www.facebook.com/ales.lipai
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Скончыў сярэднюю школу ў Капылі. Затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1991), на якім выдаваў сценгазету «Лірнік». У 1988 г. стаў першым карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў — удзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Удзельнічаў ва Устаноўчым з’ездзе Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» ў Вільні — інфармацыйна забяспечваў працу гэтага форуму.

Працаваў карэспандэнтам, а потым рэдактарам аддзелу навін у газеце «Знамя юности». У 1991-м годзе вёў беларускамоўную старонку «Родны склон».

Аўтар беларускага перакладу Дагавора аб вывадзе ядзернай зброі з Беларусі, якую падпісалі старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. На пачатку 1990-х гадоў зладзіў перавоз у Беларусь звыш 1000 кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Германіі, і распаўсюдзіў іх па школах і бібліятэках.

У кастрычніку 1991 стварыў незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, якое з цягам часу перарасло ў інфармацыйную кампанію. З часу ўзнікнення БелаПАНу — генеральны дырэктар кампаніі.

У чэрвені 1996 года падчас вызвалення закладнікаў, захопленых у дзіцячым садку, узяў інтэрв'ю ў тэрарыста, адцягнуўшы тым самым яго ўвагу на сябе. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996—1998).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі «Пад снегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 г. выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта»[2].

Праваслаўны хрысціянін.

 
Магіла Алеся Ліпая

Памёр 23 жніўня 2018 года ў Мінску пасля цяжкой хваробы. Развітанне з Алесем Ліпаем мусіла прайсці 25-26 жніўня ў мінскім храме Святога Архангела Міхаіла ў Сухараве[3], аднак па рашэнні яго сям’і[4] было перанесена на раніцу нядзелі, 26 жніўня, у рытуальную залу на вуліцы Альшэўскага[5]. Пры гэтым Уладзімір Някляеў паведаміў у сваім фэйсбуку, што гэта царква адмяніла развітанне і адмовіла ў памінальнай імшы па ім[6].

Развітацца з Алесем Ліпаем прыйшлі вядомыя журналісты Іосіф Сярэдзіч, Святлана Калінкіна, Марына Золатава, Сяргей Калякін, Уладзімір Глод, Аляксандр Тамковіч, Аляксандр Старыкевіч[d], Аляксандр Фядута, Жанна Літвіна, а таксама маладыя рэпарцёры, палітыкі, палітолагі, культурныя дзеячы[7].

Пахаваны ў Рудзенску побач з маці і сястрой[3].

Крымінальны пераслед

правіць

14 чэрвеня 2018 г. Дэпартамент фінансавых раследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) па Мінску і Мінскай вобласці правёў у кватэры А. Ліпая ператрус у межах узбуджанай (12 чэрвеня) крымінальнай справы па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса РБ, па факце ўхілення ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры. Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі атрыманыя з падатковых органаў матэрыялы праверкі А. І. Ліпая па фактах нявыплаты ім падаходнага падатку з даходаў у 2016—2017 гг. на агульную суму больш як 1,3 млн руб. у эквіваленце, атрыманых за мяжой. Тым самым Ліпай ухіліўся ад выплаты падаходнага падатку на агульную суму больш як 173 тыс. руб. 12 чэрвеня пасля выяўлення гэтага факта Ліпай прызнаў парушэнне заканадаўства і зрабіў выплату падаходнага падатку і пені ў памеры большым за 191 тыс. руб.[8]. 12 верасня Упраўленне Следчага камітэта па гораду Мінску спыніла папярэдняе расследаванне на падставе п. 7 ч. 1 арт. 29 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (акалічнасці, якія выключаюць вытворчасць па крымінальнай справе у дачыненні да памерлага).

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1

Спасылкі

правіць