Святлана Калінкіна

Святлана Калінкіна (нар. 12 верасня 1970, Мінск)  — беларуская журналістка, намесніца старшыні Беларуская асацыяцыя журналістаў. Лаўрэатка прэміі «Маладая прэса Усходняй Еўропы» фонду газеты «Die Zeit»[1], вядоўца праграмы «Размова дня» на тэлеканале Белсат.

Святлана Калінкіна
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 12 верасня 1970(1970-09-12) (51 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 12 верасня 1970 года ў Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «журналістыка».

З 1992 года працавала карэспандэнтам, а пасля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 года — першы намеснік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты». У 1996 годзе паводле вынікаў апытання, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названа найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны.

З 2002 года — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстання». З 2003 года — шэф-рэдактар газеты «Народная Воля». Разам з Паўлам Шараметам напісала кнігу «Выпадковы прэзідэнт»[2] (2003). У 2004 годзе стала лаўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(англ.) бел. ад Камітэта абароны журналістаў.

У 2015 годзе газета «Народная Воля» атрымала парярэджанне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за калонку Святланы Калінкінай «На ланцуг», якая з’явілася ў выданні ў кастрычніку таго года. У матэрыяле журналістка папярэджвала пра фактычную немагчымасць выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза ў выпадку калі будзе падпісаная дамова аб ратыфікацыі ЕАЭС[3].

З 2016 года — працуе на незалежным тэлеканале Белсат[4], вядоўца праграмы «Размова дня».

Зноскі

СпасылкіПравіць