Аляксандр Іванавіч Жук

беларускі вучоны, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

Аляксандр Іванавіч Жук (нар. 10 кастрычніка 1956, Мінск) — беларускі педагог, доктар педагагічных навук (1998), прафесар (1999), рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (з 2014), галоўны рэдактар часопісаў «Адукацыя і выхаванне», «Весці БДПУ».

Аляксандр Іванавіч Жук
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1956(1956-10-10) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1998)
Навуковае званне прафесар (1999)
Альма-матар
Узнагароды
юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» медаль «За працоўныя заслугі» кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
юбілейны медаль «100 год прафсаюзнаму руху Беларусі» памятны медаль «За супрацоўніцтва»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1956 года ў Мінску. У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «матэматыка». З 1979 года — асістэнт кафедры тэорыі функцый БДУ. У 1983 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, якую скончыў у 1986 годзе, датэрмінова абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па методыцы выкладання матэматыкі. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

Працаваў настаўнікам матэматыкі ў СШ № 34 і № 170 г. Мінска, сакратаром камітэта камсамола БДУ, выкладчыкам кафедры геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі, дацэнтам гэтай жа кафедры. У 1989—1992 гадах — першы дырэктар ліцэя БДУ. З 1992 года — рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З 1997 года — рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 2000 годзе прызначаны першым прарэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2001 года па 2014 год працаваў на пасадзе першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 3 мая 2014 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Навука

правіць

Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы па праблемах бесперапыннай педагагічнай адукацыі, у склад якой уваходзяць 3 дактары навук і больш за 20 кандыдатаў навук. Аўтар 235 публікацый, у тым ліку 5 манаграфій, навучальных дапаможнікаў, а таксама навуковых і навукова-метадычных артыкулаў.

Упершыню ў нацыянальнай сістэме бесперапыннай педагагічнай адукацыі пад кіраўніцтвам А. І. Жука створаны вучэбна-навукова-інавацыйны кластар, які забяспечвае інтэграцыю патэнцыялаў адукацыі, навукі і эфектыўнай практыкі, у склад якога ўваходзяць установы адукацыі, якія адносяцца да розных узроўняў адукацыі, навуковыя і навукова-метадычныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, педагагічныя класы.

А. І. Жук быў кіраўніком міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўных праграм развіцця вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі на 2011—2015 гг., старшынёй навукова-тэхнічных саветаў па галіновых навукова-тэхнічных праграмах «Адукацыя і кадры» на 2003—2005 гг., «Адукацыя і здароўе» на 2006—2008 гг., «Сучаснае адукацыйнае асяроддзе» на 2009—2011 гг., навуковым кіраўніком ДКПНД «Эканоміка і грамадства» на 2006—2010 гг., Дзяржаўнай праграмы навуковыя х даследаванняў «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» на 2011—2015 гг. (падпраграма «Адукацыя»), кіраўніком НДР «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы і механізмы пабудовы нацыянальнай сістэмы ацэнкі якасці бесперапыннага педагагічнага адукацыі» ДПНД «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» на 2016—2020 гады, НДР «Змест і методыка універсальнай псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыкаў ВНУ на аснове рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу як умовы іх асобасна-прафесійнага развіцця» (2015—2017 гг.) па лініі БРФФД.

З’яўляецца ганаровым доктарам Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, ганаровым прафесарам Армянскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Хачатура Абовяна.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Жук Александр Иванович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)
  • Г.У. Карзенка. Дактары і кандыдаты навук Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (да 10-годдзя з дня заснавання): біябібліягр. давед.. — Мн.: БДПУ, 2014. — С. 4-5. — 192 с. — ISBN 972-985-541-192-6.

Спасылкі

правіць