Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (рус. Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) — дзяржаўная расійская вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1932 годзе як Маскоўскі інстытут народнагаспадарчага ўліку. Дзейнічаў у г. Масква[1]. і мела філіялы ў Рызе і Мінску. У 1948 годзе быў ператвораны ў Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (МЭСІ). У 1982 г. МЭСІ быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1996 годзе атрымаў статус універсітэта і быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, пры захаванні ранейшай абрэвіятуры З 2015 г. далучаны да РЭУ імя Пляханава.

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
Заснаваны 1932
Год закрыцця 2015
Студэнты 70 000
Краіна
Размяшчэнне
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт mesi.ru

Мінскі філіял

правіць

Заснаваны ў 2003 г., дзейнічае на вул. Маякоўскага, 127/2[2][3]. Вядзецца падрыхтоўка менеджераў, эканамістаў, бухгалтараў, і праграмістаў[4]. З 2015 г. з’яўляецца філіялам Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава.

Зноскі

Спасылкі

правіць