Ірына Сцяпанаўна Абельская
Іры́на Сцяпа́наўна Абе́льская (нар. 6 верасня 1965, Брэст, БССР) — беларуская педыятр і эндакрынолаг. Маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая. Доктар медыцынскіх навук.
Ірына Сцяпанаўна Абельская | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Людміла Андрэеўна Пастаялка |
Дзеці | Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 6 верасня 1965 года ў Брэсце ў сям’і медыкаў. Маці, Людміла Пастаялка (1941—2007), была міністрам аховы здароўя Беларусі (2002—2005)[2]. Цётка і брат Ірыны Андрэй Пастаялка — таксама ўрачы. Бацька, Сцяпан Пастаялка, у 1952 годзе быў арыштаваны разам з бацькамі і братам за дапамогу Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, асуджаны за «здраду Радзіме» і «ўдзел у арганізацыі ці падрыхтоўцы контррэвалюцыйных дзеянняў». Пасля вызвалення працаваў у «Брэстэнерга». Рэабілітаваны 29 ліпеня 1992 года рашэннем прэзідыуму Брэсцкага абласнога суда[3][4].
У 1988 годзе скончыла кафедру педыятрыі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «Педыятрыя», а таксама інтэрнатуру ў 3-й дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы Мінска.
У 1989—1992 гадах працавала педыятрам у мінскай 25-й дзіцячай паліклініцы. У 1992—1994 — эндакрынолаг Мінскай гарадской эндакрыналагічнай бальніцы і ўрач ультрагукавой дыягностыкі ў Мінскім дыягнастычным цэнтры (паводле іншых звестак, у 1990—1994 гадах працавала кансультантам-эндакрынолагам 9-й гарадской клінічнай бальніцы).
У 1994—2001 гадах — урач Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, асабісты ўрач Аляксандра Лукашэнкі[5][6]. У 2001 годзе прызначаная галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Рэнтгенадыягностыка на этапах медыцынскай рэабілітацыі хворых з астэахандрозам шыйнага аддзела пазваночніка». У красавіку 2007 года адстаўленая з пасады.
У 2007—2009 гадах працавала ў аддзяленні ўльтрагукавой дыягностыкі Мінскага гарадскога дыягнастычнага цэнтра. 2 лістапада 2009 года зноў прызначана галоўным урачом Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. У 2011 годзе ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Шыйны остэахандроз: прамянёвая візуалізацыя і тэхналогія медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў»[2].
Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Абельская з’яўляецца заснавальніцай Мінскай міжнароднай гімназіі — элітнай прыватнай школы ў Драздах, месца навучання Мікалая Лукашэнкі і трох дачок Дзмітрыя Лукашэнкі[7].
Член Савета Рэспублікі 8-га склікання[8].
Асабістае жыццё
правіцьПадчас навучання ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце сустрэла свайго будучага мужа Яўгена Абельскага. Неўзабаве выйшла замуж і нарадзіла сына Дзмітрыя, аднак шлюб працягваўся нядоўга. Дзмітрый Абельскі скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і медыцынскі факультэт БДУ[удакладніць], атрымаўшы адукацыю афтальмолага, працаваў у афтальмалагічным цэнтры, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічнае лекаванне міяпіі і міяпічнага астыгматызму метадам фемта-ЛАСІК з выкарыстаннем звестак абераметрыі», дацэнт кафедры афтальмалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[9][10].
У 1994 годзе пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі яго адміністрацыя пачала шукаць асабістага ўрача, пажадана жанчыну ўзростам каля 30 гадоў, разведзеную і з дзіцем. Увосені 1994 года Ірыну Абельскую залічылі ў штат Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі («лячэбная камісія»). З той пары яна пастаянна суправаджала Лукашэнку, у тым ліку падчас міжнародных візітаў.
31 жніўня 2004 года ад Аляксандра Лукашэнкі нарадзіла пазашлюбнага сына Мікалая[6][11][12][13].
Узнагароды
правіць- Ордэн Пашаны (26 лістапада 2018)[14]
- Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2024)[15]
Зноскі
- ↑ а б в https://news.tut.by/society/500773.html
- ↑ а б Ульяна Бобоед. Главврач лечкомиссии Ирина Абельская: Горжусь тем, что по работе общаюсь с выдающимися людьми (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (17 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2016. Праверана 24 ліпеня 2024.
- ↑ Отца Абельской осудили на 25 лет за «антисоветскую деятельность» (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Списки жертв, Общество «Мемориал», проект «Жертвы политического террора в СССР», 2007.
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь, 2007 (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская деловая газета. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014.
- ↑ а б Татьяна Кирсанова. Маленький принц (руск.). Lenta.ru (5 верасня 2016). Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Як маці Мікалая Лукашэнкі аказалася заснавальнікам прыватнай школы ў Драздах. Расследаванне . Новы Час (30 жніўня 2022).
- ↑ Маму Колі вылучылі ў сенатары . Наша Ніва (14 сакавіка 2024).
- ↑ Абельский Дмитрий Евгеньевич
- ↑ Братья встретились: Коля Лукашенко и Дмитрий Абельский вместе сходили на футбол (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (27 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
- ↑ Павел Шеремет. Маленький принц (руск.). Огонёк (18 мая 2009). Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Право первой ночи. Рассказ о том, как Александр Лукашенко выбирал женщин«Проект», 07.08.2020.
- ↑ Владимир Макей удостоен ордена Отечества, Ирина Абельская — ордена Почёта (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (27 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай . Наша Ніва (19 ліпеня 2024).
Спасылкі
правіць- Профіль Архівавана 25 верасня 2020. (руск.) на старонцы Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі