ФК Лакаматыў Гомель
«Лакаматыў» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2008 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Лакаматыў Гомель | |||
![]() | |||
Заснаваны | 2008 | ||
---|---|---|---|
Горад | Гомель, Беларусь | ||
Стадыён |
«Лакаматыў» Умяшчальнасць: 750 |
||
Галоўны трэнер | Аляксей Шубянок | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2019 | 4 месца | ||
|
ГісторыяПравіць
З 2010 клуб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Пасля сезону 2012 (які прынёс чыгуначнікам 4 месца) «Гомельчыгунтранс» меў магчымасць апынуцца ў Першай лізе, але вырашыў не пераходзіць на прафесійны ўзровень і застацца ў якасці аматарскага ў Другой лізе.
2013Правіць
Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі сезону 2013. У выніку яны хутка адарваліся ад канкурэнтаў і за 7 тураў да фінішу гарантавалі выхад у Першую лігу. Клуб заняў першае месца, а нападнік «Гомельчыгунтранса» Ілья Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру (23 галы).
У Першай лізеПравіць
Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца — пераходзіць на больш высокі ўзровень ці заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы некаторыя ільготы ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацвердзіў свой удзел у Першай лізе[2].
Пасля ўдалага пачатку сезону 2014 каманда стала атрымліваць паражэнні, і ў канцы першага круга апынулася недалёка ад зоны вылету. Другі круг атрымаўся значна лепш, і ў выніку каманда атрымала 11 месца. У сезоне 2015 «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8-м месцы.
Перад сезонам 2016 лідары каманды — Яўген Барсукоў і Дзмітрый Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават нягледзячы на страту лідараў, «Гомельчыгунтранс» паспяхова пачаў сезон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. Улетку некалькі ігракоў каманды перайшлі ў клубы Вышэйшай лігі, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць мінскага «Промня». З-за шэрагу няўдач у канцы сезону «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацвёртае месца, аднак ужо па заканчэнні сезону, у сувязі з ануляваннем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэння тэхнічных паражэнняў, «Гомельчыгунтранс» павысіўся да трэцяга месца.
У снежні 2016 года стала вядома, што з наступнага сезону каманда пачне выступаць пад назвай «Лакаматыў»[3]. У сезоне 2017 «Лакаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідараў турніру, аднак у выніку заняў чацвёртае месца.
У сезоне 2018, нягледзячы на неблагі старт, «Лакаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Вышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які кіраваў камандай на працягу чатырох гадоў, новым трэнерам стаў яго памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад яго кіраўніцтвам «Лакаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда паднялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сезон скончыла на шостым месцы.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Лакаматыва»
Гісторыя назваўПравіць
- 2010: «Гомельчыгунтранс-НОД-4»
- 2011—2016: «Гомельчыгунтранс»
- з 2017: «Лакаматыў»
ДасягненніПравіць
- Пераможца Другой лігі: 2013
Цяперашні складПравіць
Станам на верасень 2019 года[4].
|
|
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2010 | Другая (Д3) | 7 | 34 | 16 | 4 | 14 | 63–58 | 52 | 1/16 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 6 | 30 | 14 | 9 | 7 | 49–28 | 51 | 1/16 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 4 | 36 | 20 | 9 | 7 | 64–27 | 69 | 1/16 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 1 | 24 | 20 | 3 | 1 | 60–17 | 63 | 1/16 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2014 | Першая (Д2) | 12 | 30 | 9 | 9 | 12 | 33–38 | 36 | 1/8 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 12 | 8 | 10 | 45–39 | 44 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 3 | 26 | 12 | 8 | 6 | 33–24 | 44 | Чвэрцьфінал | |
2017 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 49–36 | 57 | 1/16 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 6 | 28 | 10 | 10 | 8 | 44–29 | 40 | Чвэрцьфінал | |
2019 | Першая (Д2) | 1/8 фіналу |
Галоўныя трэнерыПравіць
- Генадзь Шабуня (да 2013)
- Павел Крэчын (2014 — ліпень 2018)
- Андрэй Гараўцоў (в.а. у ліпені—снежні 2018)
- Аляксей Шубянок (са снежня 2018)
Зноскі
- ↑ АБФФ разрешила «Гомельжелдортрансу» обходиться без пресс-секретаря, врача, массажиста и специалиста по безопасности
- ↑ Всем 16 командам первой лиги сегодня были выданы лицензии для участия в чемпионате Беларуси
- ↑ Место «Гомельжелдортранса» в первой лиге займет гомельский «Локомотив»
- ↑ Первая лига. Анонс сезона. Желающих много. Путевок — две с половиной
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com(англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)