Юрый Міхайлавіч Музычэнка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Юрый Музычэнка)

Юрый Музычэнка (нар. 31 студзеня 2000, Добруш) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Юрый Музычэнка
Поўнае імя Юрый Міхайлавіч Музычэнка
Нарадзіўся 31 студзеня 2000(2000-01-31)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 97
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Гомель 18 (0)
2019   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 28 (3)
2021 Беларусь Віцебск 3 (0)
2022— Беларусь Лакаматыў (Гомель) 52 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 снежня 2021

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Гомель», з лета 2017 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік» з Першай лігі[2], дзе таксама стаў адным з асноўных ігракоў, за сезон адзначыўся 3 галамі і 10 галявымі перадачамі. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Смалявічы»[3], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу, аднак ужо ў сакавіку пакінуў каманду і вярнуўся ў «Гомель»[4]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе, у выніку дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2021 года трэніраваўся з асноўнай камандай «Гомеля», але сезон пачаў у дублі.

У ліпені 2021 года, так і не згуляўшы за аснову ў сезоне, пакінуў «Гомель»[5] і неўзабаве папоўніў склад «Віцебска»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 ліпеня 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (1:3). У далейшым пераважна гуляў за дубль, зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакідае віцебскі клуб[7].

У лютым 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[8]. Замаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Лакаматывам»[9]. У лютым 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[10].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Гомель   15 1
2018 дубль Гомель   19 6
2019 Д2 Спадарожнік   28 3
2020 Д2 Гомель   18 0
2021 (1) дубль Гомель   9 1
2021 (2) Д1 Віцебск   3 0
2022 Д2 Лакаматыў   23 2
2023 Д2 Лакаматыў   29 0

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/yuri_musychenko/
  2. "Гомель" отдал двух игроков в аренду "Спутнику" (руск.). football.by (28 лютага 2019). Праверана 27 лютага 2024.
  3. Музыченко и Верас подписали контракты со "Смолевичами" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  4. Музыченко пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (20 сакавіка 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  5. Футбол. Юрий Музыченко покинул "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 28 снежня 2021.
  6. Музыченко подписал соглашение с "Витебском" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 27 лютага 2024.
  7. После Каленчука и Янушкевича "Витебск" покинули Шемрук и Музыченко (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 27 лютага 2024.
  8. Музыченко и Карамышев заключили соглашения с "Локомотивом" (руск.). football.by (22 сакавіка 2022). Праверана 27 лютага 2024.
  9. Юрий Музыченко остался игроком "Локомотива", к которому примкнули на правах аренды два форварда (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  10. Юрий Музыченко продлил контракт с гомельским "Локомотивом" (руск.). football.by (26 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.