ФК Спадарожнік Рэчыца

беларускі футбольны клуб

«Спадарожнік» — беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 2017 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Спадарожнік Рэчыца
Лагатып
Заснаваны 2017
Горад Рэчыца, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Алег Манастырскі
Галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2020 1 месца ў Першай лізе
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Да 2016 года горад на рэспубліканскай арэне быў прадстаўлены клубам «Рэчыца-2014», які ў 1980—1991 гадах меў назву «Спадарожнік». Па выніках сезона 2015 «Рэчыца-2014» страціла месца ў Першай лізе і спыніла існаванне. У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.

2017Правіць

У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда — «Спадарожнік» — якая заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі[1]. Аснову каманды склалі ігракі гомельскага клуба ДЮСШ-ДБК, які ў 2016 годзе выступаў у Другой лізе, а галоўным трэнерам «Спадарожніка» стаў настаўнік ДЮСШ-ДБК Канстанцін Чахаў. Пачтак сезону для клуба атрымаўся няўдалым, але пазней каманду папоўнілі больш вопытныя ігракі, і вынікі «Спадарожніка» сталі паляпшацца. Сезон 2017 каманда скончыла на 5 месцы ў Другой лізе.

2018Правіць

У сезоне 2018 «Спадарожнік» з пачатку разглядаўся як адзін з фаварытаў лігі, аднак першую палову чэмпіянату правёў няўпэўнена і значна адстаў ад лідараў. У ліпені замест Канстанціна Чахава новым трэнерам быў прызначаны Вячаслаў Ляўчук. Значна змяніўся склад каманды, яе шарэгі папоўніла шмат ігракоў «Асіповічаў». Добра правёўшы другую палову сезону, «Спадарожнік» заняў выніковае тряцяе месца.

2019Правіць

У сезоне 2019 «Спадарожнік» павінен быў выступаць у Другой лізе, аднак у сувязі з аб’яднаннем магілёўскага «Дняпра» і мінскага «Промня» з’явілася вакантнае месца ў Першай лізе, якое і заняў рэчыцкі клуб. Добра ўзмацніўшыся для Першай лігі, каманда трапіла ў шэраг фаварытаў лігі, пазней доўгі час знаходзілася ў верхняй палове табліцы і прэтэндавала на высокія месцы, аднак скончыла сезон на шостым месцы.

2020Правіць

У сезоне 2020 у каманду былі запрошаны ігракі з вопытам гульні ў Вышэйшай лізе. «Спадарожнік» хутка апынуўся ўверсе табліцы, надзейна ўтрымліваў першы радок і за некалькі тураў да фінішу забяспечыў выхад у Вышэйшую лігу.

ЭмблемыПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2021 года[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
99   Бр Уладзімір Пяцігорац 1990
  Бр Кірыл Котаў 1999
21   Аб Георгій Манастырскі 1997
44   Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
  Аб Аляксандр Міхаленка 2001
  Аб Яўген Семянчук 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
3   ПА Вадзім Курловіч 1992
8   ПА Арцём Фядзянін 1994
9   ПА Ігар Ясінскі   1990
  ПА Арсеній Канцадайлаў 1998
7   Нап Аляксандр Халадзінскі 1991
  Нап Мікаэль Ямбэ 1999

Па-за складамПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
24   Аб Арцём Конюхаў 2000
97   Аб Аляксей Цімашэнка 1986
23   ПА Вадзім Дзярнейка 1999
90   Нап Яўген Нікіцін 1993

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2017 Другая (Д3) 5 26 14 4 8 59–24 46 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 3 28 18 4 6 79–21 58 1/32 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2019 Першая (Д2) 6 28 13 6 9 46–36 45 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 1 26 19 4 3 50–18 61 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць