ФК Асіповічы

беларускі футбольны клуб

«Асіповічы»беларускі футбольны клуб з горада Асіповічы. Заснаваны ў 1994 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Асіповічы
ФК Асіповічы.gif
Заснаваны 1994
Горад Асіповічы, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2500
Дырэктар Уладзімір Плют
Галоўны трэнер Ягор Дзмітрачкоў
Чэмпіянат Першая ліга
2022 12 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Клуб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазней атрымаў назву «Свіслач-Дах».

У 1998 годзе клуб выйшаў у Першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Выступленне ў вышэйшым дывізіёне, аднак, не было доўгім: клуб заняў апошняе месца і апусціўся назад у Першую лігу, а праз тры гады ўвогуле апынуўся ў Другой лізе. З 2002 года клуб мае сучасную назву.

У сезоне 2016, пасля доўгіх гадоў у ніжняй частцы і сярэдзіне табліцы Другой лігі, «Асіповічы» сталі адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе. Каманда амаль увесь сезон трымала другое месца ў табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго па выніках чэмпіянату і выйшла ў Першую лігу.

У Першай лізе «Асіповічы» з пачатку турніру апынуліся ў зоне вылету. У другой палове сезону каманда замацавалася на перадапошнім месцы і нягледзячы на барацьбу да апошняга тура, выбыла ў Другую лігу. У сезоне 2018 у Другой лізе каманда ішла ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месца, і скончыла сезон на шостым радку. Сітуацыя захавалася і ў сезоне 2019, калі «Асіповічы» сталі восьмымі.

Па выніках сезона 2020 «Асіповічы» сталі пятымі і ў пачатку 2021 года атрымалі прапанову пайсці ў Першую лігу замест каманд, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 года клуб вырашыў застацца ў Другой лізе[1]. «Асіповічы» выйшлі ў плэй-оф Другой лігі, дзе ў выніку занялі чацвёртае месца ў атрымалі месца ў Першай лізе.

У сезоне 2022 у Першай лізе «Асіповічы» былі сярод аўтсайдараў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолелі пакінуць апошні радок і фінішавалі 12-мі з 13.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1994—1995: КРЗ
  • 1996—2000: «Свіслач-Дах»
  • 2001: «Свіслач»
  • з 2002: «Асіповічы»

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2023 года[2].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Арсеній Кудзін 1995
16   Бр Ілья Мядзведзеў 2001
  Бр Раман Гутар 1995
12   Аб Аляксей Маліноўскі 1999
15   Аб Павел Ляхновіч 1997
20   Аб Мікіта Кухцік 2001
  Аб Максім Азараў 2001
  Аб Сяргей Волкаў 2001
3   ПА Максім Казюрэнка 2000
7   ПА Ілья Цюніс 1994
Паз. Імя Нар.
14   ПА Андрэй Стрыжэвус 1995
18   ПА Андрэй Емяльянаў 1995
21   ПА Яўген Елязаранка 1993
  ПА Арцём Драздовіч 1998
  ПА Аляксей Салавей 2000
  ПА Уладзіслаў Шарко 2000
10   Нап Уладзімір Карп 1994
17   Нап Аляксандр Емяльянаў (капітан) 1995
19   Нап Расціслаў Серы 2001
  Нап Аляксей Шышкін 1998

Трэнерскі штабПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994–95 Трэцяя — Б (Д3) 10 22 4 2 16 19–58 10
1995 Трэцяя — Б (Д3) 10 12 4 4 4 11–10 16
1996 Трэцяя — Б (Д3) 5 26 14 5 7 43–21 47
1997 Трэцяя — Б (Д3) 1 28 23 3 2 82–15 72 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1998 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 63–27 60 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 4 22 24–74 16 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2000 Першая (Д2) 8 30 13 5 12 40–39 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 11 28 9 4 15 34–59 31 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 16 30 2 3 25 17–100 9   Вылет у Другую лігу
2003 Другая (Д3) 8 22 8 2 12 32–46 26 1/16 фіналу
2004 Другая (Д3) 3 24 16 3 5 52–17 51 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 6 26 13 4 9 46–45 43 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 7 32 16 3 13 61–42 46[A] 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 11 30 8 6 16 36–49 30 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 13 30 9 6 15 40–51 33 1/16 фіналу
2009 Другая (Д3) 6 26 12 3 11 41–44 39 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 8 34 15 5 14 51–64 50 1/16 фіналу
2011 Другая (Д3) 16 30 5 5 20 39–85 20 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 6 22 9 4 9 28–29 31 1/64 фіналу
Матчы за 11 месца[B] 11 2 0 2 0 4–4 2
2015 Другая — А (Д3) 4 18 10 1 7 36–27 31 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 8 14[C] 3 0 11 17–33 9
2016 Другая (Д3) 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32 фіналу   Вылет у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32 фіналу
2020 Другая — B (Д3) 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап (Д3) 5 10[D] 3 0 7 14–27 9
2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф
Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 3 2 2 12–12   Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16 фіналу
  1. З клуба зняты 5 ачкоў за няўплату заявачных унёскаў.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Мінск), які заняў 6 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці гасцявых галоў).
  3. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 2—0—6, розніца мячоў 11—18.
  4. Улічваючы 4 гульні, перанесеныя з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 6 матчаў, 2—0—4, розніца мячоў 12—17.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць