Ілья Валер’евіч Цюніс

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ілья Цюніс)

Ілья Цюніс (нар. 4 ліпеня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Асіповічы».

Футбол
Ілья Цюніс
Поўнае імя Ілья Валер’евіч Цюніс
Нарадзіўся 4 ліпеня 1994(1994-07-04) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Асіповічы
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011—2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 62 (12)
2013   Беларусь Смаргонь 9 (0)
2014—2015 Беларусь Гарадзея 10 (0)
2015   Беларусь Хваля (Пінск) 10 (1)
2016 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 6 (1)
2016 Сербія Дынама (Вране) 2 (0)
2017 Літва Пакруойіс 22 (1)
2018—2019 Беларусь Ашмяны-БДУФК 35 (10)
2019 Беларусь Орша 14 (0)
2020—2021 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 18 (5)
2021 Беларусь Узда 8 (4)
2022— Беларусь Асіповічы
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскага «Дынама», у 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Смаргоні». У 2014 годзе перайшоў у «Гарадзею», але не здолеў завацавацца ў складзе. У ліпені 2015 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю».

Сезон 2016 пачаў у Другой лізе ў складзе «Нёмана-Агра», а летам адправіўся ў клуб «Дынама» (Вране) з Першай лігі Сербіі. 2017 год правёў у другім дывізіёне Літвы ў складзе «Пакруойіса». У 2018 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[1] і неўзабаве далучыўся да першалігавай «Оршы»[2], дзе пераважна выхадзіў на замену.

У сезоне 2020 года стаў выступаць за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў ліпені 2021 года перабраўся ва «Узду». У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[3].

Зноскі