Адкрыць галоўнае меню

ФК Гарадзея

беларускі футольны клуб

ГісторыяПравіць

Спачатку быў міні-футбольным клубам, пасля клуб перайшоў на звычайны футбол. У 2008 клуб заявіўся ў Другую лігу і праз два гады выйграў яе.

Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс клубу трэцяе месца.

2012Правіць

У сезоне 2012 клуб вёў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Заняўшы другое месца, клуб атрымаў права на стыкавыя матчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», якое заняла апошняе месца ў вышэйшай лізе. У першым матчы «Гарадзея» перамагла з лікам 1:0. Але ў другім саступіла 0:4 і засталася ў першай лізе.

2013Правіць

У сезоне 2013 «Гарадзея» дзякуючы выдатнаму старту (7 перамог у першых 7 турах) упэўнена забралася на першае месца. Але потым справы пайшлі горш, каманда стала атрымоўваць нічыі і паражэнні. Пасля паражэння ў 21-м туры ад «Смалявічаў-СТІ» (0:4) «Гарадзея» саступіла першы радок «Слуцку» і ў далейшым ужо не здолела на яго вярнуцца.

У выніку клуб зноў заняў другое месца. У стыкавых матчах «Гарадзея» саступіла магілёўскаму «Дняпру» па суме дзвюх сустрэч (1:3, 0:0) і зноў згубіла магчымасць выйсці ў Вышэйшую лігу.

2014Правіць

Сезон 2014 «Гарадзея» пачала няўдала, хутка апынуўшыся ўнізе табліцы. У выніку ўжо ў маі 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Андрэй Кіпра, на месца якога быў запрошаны Сяргей Яромка. З новым трэнерам каманда стала выступаць больш паспяхова, і першы круг «Гарадзея» скончыла на трэцім радку. У пачатку другога круга «Гарадзея» захоўвала трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але ў кастрычніку каманда выдала няўдалую серыю (6 матчаў без перамог), з-за якой ужо за некалькі тураў страціла ўсе шанцы на павышэнне.

2015Правіць

Пачатак сезона 2015 у «Гарадзеі» ізноў не атрымаўся і яна апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Тым не менш, кіраўніцтва клуба пакінула Сяргея Яромку на пасадзе галоўнага трэнера. Хутка становішча стала выпраўляцца, і першы круг каманда скончыла на чацвёртым месцы. Другую палову чэмпіянату «Гарадзея» правяла яшчэ больш паспяхова, і праз некаторы час узначаліла турнірную табліцу. На фінішы «цукровыя» прапусцілі на першае месца «Іслач», але другога месца было дастаткова, каб забяспечыць месца ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізеПравіць

У дэбютным сезоне ў Вышэйшай лізе «Гарадзея» здолела захаваць сваіх лідараў, умацаваўшы склад вопытнымі беларускімі ігракамі. Пасля няўдалага старту каманда стала набіраць ачкі, у сярэдзіне сезона 2016 знаходзілася ў верхняй палове табліцы, але няўдалы фініш адкінуў «цукровых» на дзявяты радок.

У сезоне 2017 «Гарадзея» заставалася адным з сераднякоў Вышэйшай лігі. Аднак, пасля хатняга паражэння ў першым туры ад «Шахцёра» (0:1), гарадзейскі клуб болей не саступаў на сваім полі. 2017 год «Гарадзея» таксама скончыла на 9-м месцы.

Сезон 2018 пачаўся для гарадзейцаў няўдала, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы. Першая перамога была атрымана толькі ў 10-м туры, калі дзякуючы голу на апошніх хвілінах «Гарадзея» сенсацыйна ўзяла верх над БАТЭ (2:1), аднак гэтая перамога засталася адзінай у першай палове чэмпіянату. У другой палове сезона «Гарадзея» стала выступаць значна лепей, шэраг перамог дазволіў камандзе пакінуць падвал табліцы і скончыць сезон трэці раз запар на дзявятым радку.

У сезоне 2019 «Гарадзея» таксама спачатку знаходзілася ўнізе табліцы, але неўзабаве вынікі наладзіліся, каманда ўпэўнена замацавалася ў сярэдзіне табліцы, пазней нават мела магчымасць змагацца за высокія месцы, аднак у выніку фінішавала сёмай.

Папярэднія назвыПравіць

  • 2002—2007: «Цуккамбінат»
  • з 2008: «Гарадзея»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на снежань 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Ігар Даўгяла 1985
29   Бр Максім Высоцкі 1995
84   Бр Мікалай Раманюк 1984
4   Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
5   Аб Ілья Баглай 1998
8   Аб Сяргей Усеня 1988
11   Аб Андрэй Сарокін 1996
12   Аб Мілан Ёксімавіч 1990
16   Аб Кірыл Паўлючак 1984
27   Аб Станіслаў Сазановіч 1992
35   Аб Сяргей Пушнякоў   1993
53   Аб Эдгарас Жарскіс 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
72   Аб Аляксандр Пазняк 1994
7   ПА Арцём Мітасаў 1990
10   ПА Дзмітрый Лебедзеў   1986
20   ПА Дзмітрый Байдук 1996
21   ПА Юрый Валовік 1993
77   ПА Уладзіслаў Завадскі 1996
9   Нап Арцём Архіпаў 1996
19   Нап Раман Волкаў 1987
23   Нап Леанід Ханкевіч   1995
28   Нап Лазар Сайчыч 1996
55   Нап Марцін Арцюх 1996

Рэзервовы складПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
  Бр Андрэй Астрэйка 1999
  Бр Ягор Глазко 2001
  Бр Арцём Захараў 2002
  Бр Максім Макараў 2001
  Аб Аляксей Абрамаў 2000
  Аб Павел Жукоўскі 1999
  Аб Уладзіслаў Ісар 2001
  Аб Уладзіслаў Козіч 2001
  Аб Станіслаў Краеўскі 2001
  Аб Яўген Кудраўцаў 2001
  Аб Аляксандр Луферчык 1999
  Аб Павел Рацкевіч 2002
  Аб Аляксей Салавей 2000
  Аб Кірыл Фядотаў 2001
  ПА Багдан Борыс 2001
  ПА Даніла Дзьячэнка 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
  ПА Ілья Еўтух 2001
  ПА Дзмітрый Ільчук 2002
  ПА Раман Курэйчык 2000
  ПА Мікіта Ліпніцкі 2003
  ПА Яўген Максімовіч 2000
  ПА Уладзіслаў Марозаў 2001
  ПА Віталь Савошка 2000
  ПА Даніла Скачко 2002
  ПА Ілья Ціханаў 2001
  ПА Вадзім Шаркоў 2001
  Нап Максім Дзяжынскі 2002
  Нап Мікалай Дубіна 1999
  Нап Ілья Крэнь 2001
  Нап Павел Пахажай 2001
  Нап Раман Пахажай 1990
  Нап Расціслаў Шавель 2001

ТрансферыПравіць

Зіма 2018—2019Правіць

Прыйшлі ў клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
21.11.2018[2] ПА   Дзмітрый Байдук   Белшына
18.12.2018[3] Аб   Станіслаў Сазановіч   Смалявічы
18.12.2018[3] ПА   Арцём Васькоў   Смалявічы
12.01.2019[4] Бр   Максім Высоцкі   Дняпро
12.01.2019[4] Нап   Раман Волкаў   Гомель
14.01.2019[5] Аб   Мілан Ёксімавіч   Акурэйры
18.02.2019[6] Аб   Максім Роўбут   Хваля
18.02.2019[6] ПА   Арцём Мітасаў   Факел
02.03.2019[7] Нап   Міхаіл Сарочкін свабодны агент
15.04.2019[8] Нап   Лазар Сайчыч   Дынама (Чэске-Будзеёвіцы)

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
06.12.2018[9] Аб   Аляксандр Пазняк1   Шахцёр
14.12.2018[10] Нап   Боян Дубаіч   БАТЭ
31.12.2018 Аб   Павел Назаранка1   Дынама (Мінск)
Аб   Ілья Коваль   Арсенал
ПА   Андрэя Лазавіч свабодны агент
Нап   Ягор Аляксеенка свабодны агент
Нап   Мікалай Зянько   Ліда
03.01.2019[11] ПА   Дзмітрый Ігнаценка   Шахцёр
14.01.2019[12] Аб   Павел Пласконны   НФК
04.03.2019[13] Аб   Арцём Валовіч2   НФК
13.03.2019[14] Нап   Сяргей Кучмель   Слонім-2017

1 З арэнды
2 У арэнду

Лета 2019Правіць

Прыйшлі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
02.07.2019[15] ПА   Філіп Рудзік   Нёман
19.07.2019[16] Аб   Аляксандр Пазняк   Нёман
07.08.2019[17] Нап   Арцём Архіпаў1   Тамбоў
10.08.2019[18] Нап   Леанід Ханкевіч   Дняпро
Аб   Аляксей Абрамаў   Тарпеда (Мінск)
Аб   Станіслаў Краеўскі   Тарпеда (Мінск)
ПА   Віталь Савошка   Тарпеда (Мінск)

1 У арэнду

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
10.07.2019[19] Нап   Міхаіл Сарочкін   Мурам
01.08.2019[20] ПА   Сяргей Ціханоўскі   Рух
14.08.2019[21] Аб   Максім Роўбут1   НФК

1 У арэнду


Зіма 2018—2019Правіць

Прыйшлі ў клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
27.11.2019[22] Нап   Арцём Архіпаў1   Тамбоў

1 Падаўжэнне арэнды

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
03.12.2019[23] ПА   Міхаіл Башылаў
05.12.2019[24] ПА   Арцём Васькоў
05.12.2019[25] ПА   Філіп Рудзік

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Мінскай вобласці, гр.Б (Д4) 2 18 11 4 3 57–21 37 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 7 30 12 8 10 43–39 44 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 2 26 16 4 6 42–23 52 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 1 34 27 3 4 112–29 84 1/8 фіналу   Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 51–31 55 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 2 28 18 6 4 49–21 60 1/8 фіналу
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 1–4
2013 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 68–32 60 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы2 2 0 1 1 1–3
2014 Першая (Д2) 6 30 11 12 7 42–26 45 1/8 фіналу
2015 Першая (Д2) 2 30 21 5 4 73–25 68 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 36–39 38 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 9 30 8 14 8 37–35 38 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 7 14 31–33 34 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 31–29 44 1/16 фіналу

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. Основной состав
  2. Дмитрий Байдук стал игроком "Городеи"
  3. 3,0 3,1 Сазонович и Васьков перешли в «Городею»
  4. 4,0 4,1 Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи"
  5. Йоксимович вернулся в "Городею"
  6. 6,0 6,1 Состав "Городеи" пополнили белорусский защитник и российский хавбек
  7. Ряды "Городеи" пополнил российский нападающий
  8. Подписан контракт с форвардом из Сербии Лазарем Сайчичем
  9. Близнюк завершил игровую карьеру
  10. Боян Дубайич сменил "Городею" на БАТЭ
  11. Игнатенко подписал контракт с "Шахтером"
  12. Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год
  13. «Городея» отдала Воловича в аренду в «НФК»
  14. Нападающий Кучмель стал игроком "Слонима-2017"
  15. Рудик перешел в "Городею"
  16. Позняк вернулся в "Городею"
  17. "Городея" арендовала у "Тамбова" форварда Архипова
  18. Леонид Ханкевич – футболист «Городеи»!
  19. "Городея" рассталась с российским форвардом Cорочкиным
  20. Тихоновский покинул "Городею"
  21. НФК арендовал у "Городеи" Ровбута
  22. "Городея" на год продлила контракты с Лебедевым и Архиповым
  23. "Городея" продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым
  24. "Городея" рассталась с Васьковым
  25. Рудик покинул "Городею"

СпасылкіПравіць