ФК Смалявічы

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Смалявічы-СТІ)

«Смалявічы»беларускі футбольны клуб з горада Смалявічы, заснаваны ў 2009 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Смалявічы
Лагатып
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Смалявічы“»
Заснаваны 2009
Горад Смалявічы, Беларусь
Стадыён «Азёрны»
Умяшчальнасць: 1600
Галоўны трэнер Аляксей Міхайлаў (в.а.)
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2019 2 месца ў Першай лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

У 1996—1997 гадах клуб са Смалявічаў пад назвай «Крышталь» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

«Вігвам» (2009 — 2011)Правіць

У 2009 годзе быў створаны клуб «Вігвам» (назва ад фірмы-спонсара). Першы сезон клуб правёў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу. Але тады клуб поспехаў не меў, знаходзячыся пераважна ў ніжняй частцы табліцы.

Улетку 2011 года клуб быў перайменаваны ў «Смалявічы», а галоўным трэнерам клуба стаў Юрый Пунтус, нядаўна звольнены з брэсцкага «Дынама». На той момант каманда займала апошняе месца ў Другой лізе. Клуб здолеў выправіць сітуацыю, скончыўшы сезон на 12 месцы з 16.

Сезон 2012Правіць

У сезоне 2012 клуб, які атрымаў новую назву «Смалявічы-СТІ» (ад новага спонсара, фірмы СарматТэрмаІнжынірынг), стаў галоўным фаварытам Другой лігі. Узмацніўшыся перспектыўнімі маладымі ігракамі, «Смалявічы-СТІ» упэўнена ішлі да сваёй мэты — выхаду ў Першую лігу.

У кастрычніку 2012 года каманда правяла першы матч на новым стадыёне «Азёрны». Атрымаўшы перамогу над «Асіповічамі» (2:0), «Смалявічы-СТІ» датэрмінова аформілі выхад у Першую лігу.

Сезон 2013Правіць

У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» дэбютавалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА.

Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Юрый Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[1]. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Альберт Рыбак, які да гэтага быў трэнерам брамнікаў.

Хутка пасля Пунтуса каманду пакінуў і адзін з лідэраў Алег Страхановіч. Каманда скончыла сезон на 8 месцы.

Сезон 2014Правіць

Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, Альберт Рыбак быў прызначаны галоўным трэнерам[2]. Каманда здолела захаваць большую частку ігракоў, хоць некаторыя ўслед за Юрыем Пунтусам перайшлі ў мазырскую «Славію».

Першую палову сезона 2014 каманда ішла ў сярэдзіне табліцы. У жніўні 2014 года «Смалявічы-СТІ» сталі навязваць барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але пасля трох паражэнняў запар у верасні 2014 каманда зноў апынулася ў сярэдзіне табліцы, з-за чаго быў звольнены галоўны трэнер Альберт Рыбак[3]. Новы трэнер, Дзмітрый Навіцкі, які раней узначальваў «Мінск-2», не здолеў выправіць сітуацыю. Атрымаўшы паражэнні ў пяці апошніх турах, «Смалявічы-СТІ» занялі выніковае дзясятае месца.

Сезон 2015Правіць

У сезоне 2015 значна абнавіўся склад каманды — больш чым напалову. Сезон пачаўся няўдала — пасля шэрагу паражэнняў каманда апынулася ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што сітуацыя пазней пачала выпраўляцца, у жніўні 2015 года галоўны трэнер Дзмітрый Навіцкі быў звольнены[4]. Неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Аляксандр Бразевіч[5], вядомы па працы ў такіх клубах, як «Смаргонь», «Тарпеда-БелАЗ» і «Рэчыца-2014». Бразевіч здолеў падняць каманду з 10-га на 7-е месца, якое стала найлепшым у гісторыі клуба. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года спецыяліст пакінуў Смалявічы[6].

Сезон 2016Правіць

У пачатку сезона 2016 «Смалявічы-СТІ» падпісалі дамову з барысаўскім БАТЭ[7], тым самым сталі фарм-клубам барысаўчан. Галоўным трэнерам стаў былы трэнер дубля БАТЭ Віталь Рагожкін. Пачатак сезона атрымаўся для каманды не вельмі ўдалым, і ў чэрвені Рагожкін пакінуў сваю пасаду, на чале каманды стаў Дзмітрый Молаш. У другой палове сезона «Смалявічы-СТІ» знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы і ў выніку занялі 8-е месца з 14.

Сезон 2017Правіць

У сезоне 2017 супрацоўніцтва з БАТЭ было спыненае, аднак галоўным трэнерам застаўся Дзмітрый Молаш. Склад каманды папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, такіх як Алег Шкабара, Сяргей Кавалюк, Ігар Трухаў, Ігар Варанкоў. З пачатку турніру «Смалявічы-СТІ» разглядаліся як адзін з фаварытаў, а каманда здолела хутка захапіць лідарства, пасля першай паловы чэмпіянату займала першае месца з адрывам у 7 ачкоў. Аднак, шэраг няўдач у другой палове сезона дазволіў сапернікам дагнаць смалявіцкі клуб. У выніку ўпартай барацьбы «Смалявічы-СТІ» занялы другое выніковае месца і атрымалі месца ў Вышэйшай лізе.

Сезон 2018Правіць

У сезон 2018 каманда ўвайшла з новым галоўным трэнерам — ім стаў Аляксандр Бразевіч, які раней ужо ўзначальваў каманду. У студзені 2018 года стала вядома, што «Смалявічы-СТІ» змянілі назву на «Смалявічы»[8]. Амаль поўнасцю змянілася каманда, з папярэднага сезона засталіся толькі тры ігракі — Іван Васілёнак, Павел Чыкіда і Валерый Гарбачык. Смалявіцкая каманда добра засвоілася ў элітным дывізіёне, на працягу большай часткі сезона ішла ў ніжняй часткі турнірнай табліцы, але не трапляла ў зону вылету. Аднак, няўдачы ў канцы сезона адклалі вырашэнне пытання аб месцы ў эліце на апошні тур, дзе «Смалявічам» была патрэбна перамога над мінскім «Промнем». Выйшаўшы наперад, смалявіцкая каманда прапусціла ў другім тайме, і выніковы лік 1:1 адправіў «Смалявічы» ў Першую лігу.

Сезон 2019Правіць

Нягледзячы на вылет у Першую лігу, «Смалявічы» захавалі перспектыўных маладых ігракоў, Аляксандр Бразевіч застаўся на пасадзе трэнера, таксама каманда ўмацавалася вядомымі для Першай лігі выканаўцамі. Смалявіцкі клуб хутка стаў адным з лідараў турніру, доўгі час змагаўся за першы радок з бабруйскай «Белшынай». За некалькі тураў да фінішу «Смалявічы» гарантавалі вяртанне ў элітны дывізіён, аднак у барацьбе з бабруйчанамі саступілі і занялі другі радок.

ЭмблемыПравіць

Папярэднія назвыПравіць

  • 1996—1997: «Крышталь»
  • 2009—2011: «Вігвам»
  • 2011: «Смалявічы»
  • 2012—2017: «Смалявічы-СТІ»
  • з 2018: «Смалявічы»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на ліпень 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[9].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
12   Бр Арцём Гамялько 1989
31   Бр Мікіта Лазоўскі 1999
4   Аб Кірыл Радзівонаў 2000
5   Аб Эдуард Жаўнераў   1987
17   Аб Ілья Рашчэня 1997
22   Аб Мікіта Халімончык 2000
99   Аб Муталіп Алібекаў 1997
7   ПА Анатоль Макараў 1996
8   ПА Мікіта Дземчанка 2002
Пазіцыя Імя Год нараджэння
11   ПА Дзмітрый Шчагрыковіч 1983
19   ПА Антон Багданаў 2001
30   ПА Аляксандр Александровіч 1997
39   ПА Сяргей Русак 1993
49   ПА Аляксандр Джыгера 1996
  ПА Павел Садоўскі 1999
9   Нап Уладзіслаў Ложкін 2002
29   Нап Леанід Ханкевіч 1995

Рэзервовы складПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
98   Бр Дзмітрый Сыравацкі 2000
24   Аб Ільяз Сафі 1999
97   Аб Іван Шавель 2001
  Аб Вадзім Альшанец 2000
  Аб Уладзіслаў Корзун 2002
  Аб Максім Лыскавец 2002
  Аб Арсеній Чысты 2000
  ПА Данііл Амельяновіч 2000
  ПА Данііл Бабіч 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
  ПА Сяргей Канаш 2001
  ПА Захар Кандратовіч 2001
  ПА Веніямін Пузан 2002
  ПА Уладзіслаў Саўко 2002
  ПА Уладзіслаў Шарко 2000
  Нап Кірыл Запатылак 2000
  Нап Яўген Маліноўскі 1999
  Нап Аляксандр Паноў 2001
  Нап Аляксандр Чыж 2002

ТрансферыПравіць

Зіма 2019—2020Правіць

Прыйшлі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
10.01.2020[10] Нап   Іван Верас   Граніт
13.01.2020[11] Аб   Ілья Рашчэня1   Энергетык-БДУ
06.02.2020[12] Нап   Уладзіслаў Мухамедаў2   БАТЭ
25.02.2020[13] Аб   Муталіп Алібекаў3   Балтыка
25.02.2020[13] ПА   Канстанцін Котаў   Носта
02.03.2020[14] Бр   Мікіта Лазоўскі3   Дынама (Мінск)
02.03.2020[14] ПА   Аляксандр Александровіч   Віцебск
05.03.2020[15] ПА   Аляксей Турык   Ноа
10.03.2020[16] Бр   Аляксандр Фільцоў3   Шахцёр
ПА   Данііл Бабіч   Арсенал
Нап   Яўген Маліноўскі   Мінск
Аб   Ільяз Сафі   Арсенал
Аб   Іван Шавель   Мінск
ПА   Павел Садоўскі свабодны агент
27.03.2020[17] ПА   Сяргей Русак   Паланга
28.03.2020[18] Аб   Арсеній Бандарэнка3   Тарпеда-БелАЗ
28.03.2020[18] ПА   Жан Марэль По3   Тарпеда-БелАЗ

1 Раней — у арэндзе
2 Падаўжэнне арэнды
3 У арэнду

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
30.12.2019[19] Нап   Дзмітрый Гомза   Гомель
10.01.2020[20] Бр   Яўген Абрамовіч   Арсенал
10.01.2020[20] Бр   Станіслаў Кляшчук1   Дынама (Мінск)
10.01.2020[20] Аб   Ігар Заяц1   Дынама (Мінск)
10.01.2020[20] Аб   Яўген Шыдлоўскі дыскваліфікацыя
10.01.2020[20] ПА   Сяргей Лявіцкі дыскваліфікацыя
10.01.2020[20] ПА   Арцём Фядзянін   Спадарожнік
10.01.2020[20] Нап   Аляксандр Красноў1   Тарпеда-БелАЗ
10.01.2020[20] Нап   Андрэй Міхальчук   Хваля
16.01.2020[21] ПА   Дзмітрый Барадзін   Дынама (Мінск)
ПА   Сцяпан Макараў2   Орша
13.02.2020[22] ПА   Ян Сянкевіч3   Граніт
19.03.2020[23] ПА   Андрэй Альшанік4   Энергетык-БДУ
19.03.2020[23] ПА   Юрый Музычэнка5   Гомель
23.03.2020 Бр   Мацвей Кажарновіч6   Смаргонь

1 З арэнды
2 Раней — у «Смаргоні» ў арэндзе
3 Раней — у рэчыцкім «Спадарожніку» ў арэндзе
4 З арэнды; прыйшоў у каманду ў арэнду 12.01.2020
5 Прыйшоў у каманду 10.01.2020 з «Гомеля»
6 З арэнды; прыйшоў у каманду ў арэнду 11.02.2020

Лета 2020Правіць

Прыйшлі ў клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
08.07.2020[24] Нап   Леанід Ханкевіч свабодны агент
09.07.2020[25] Аб   Кірыл Радзівонаў1   Дынама (Мінск)
09.07.2020[25] Аб   Мікіта Халімончык1   Дынама (Мінск)
09.07.2020[25] ПА   Мікіта Дземчанка1   Дынама (Мінск)
09.07.2020[25] Нап   Уладзіслаў Ложкін1   Дынама (Мінск)
09.07.2020[26] ПА   Антон Багданаў1   Тарпеда-БелАЗ

1 У арэнду

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
05.06.2020[27] Бр   Аляксандр Фільцоў1   Шахцёр
23.06.2020[28] ПА   Яўген Барсукоў   Славія
25.06.2020[29] ПА   Аляксей Турык
[30] ПА   Канстанцін Котаў
07.07.2020[31] Аб   Арсеній Бандарэнка1   Тарпеда-БелАЗ
07.07.2020[32] ПА   Жан Марэль По1   Тарпеда-БелАЗ
07.07.2020[33] Аб   Аляксей Вакуліч
07.07.2020[33] Аб   Іван Васілёнак   Крумкачы
07.07.2020[33] ПА   Аляксей Бутарэвіч   Дынама (Мінск)
07.07.2020[33] Нап   Іван Верас
09.07.2020[34] Нап   Уладзіслаў Мухамедаў1   БАТЭ

1 З арэнды

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1996 Трэцяя — Б (Д3) 7 26 14 3 9 43–30 45 1/16 фіналу
1997 Трэцяя — А (Д3) 5 26 13 4 9 39–35 43
2010 Другая (Д3) 11 34 10 11 13 32–41 41 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 12 30 8 8 14 45–48 32 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 1 36 26 9 1 113–22 87 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 8 30 12 8 10 50–37 44 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 10 30 12 4 14 37–41 40 1/32 фіналу
2015 Першая (Д2) 7 30 13 8 9 47–37 47 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 8 26 9 7 10 38–29 34 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 2 30 18 4 8 46–22 58 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2018 Вышэйшая (Д1) 15 30 5 9 16 21–39 24 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2019 Першая (Д2) 2 28 19 7 2 60–15 64 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу

Зноскі

  1. Юрий Пунтус уволился из "Смолевичей-СТИ" (дополнено)
  2. Альберт Рыбак назначен главным тренером "Смолевичей-СТИ"
  3. «Смолевичи-СТИ» расторг контракт с Рыбаком
  4. "Смолевичи-СТИ" уволили Дмитрия Новицкого с поста главного тренера
  5. Александр Бразевич покинул могилевское "Торпедо" и возглавил "Смолевичи-СТИ"
  6. Александр Бразевич покинул пост главного тренера "Смолевичей-СТИ"
  7. "Смолевичи-СТИ" стали фарм-клубом БАТЭ
  8. «Смолевичи СТИ» сменили название. В новом сезоне клуб будет называться «Смолевичи»
  9. Основной состав
  10. Музыченко и Верас подписали контракты со "Смолевичами"
  11. Илья Ращеня подписал соглашение со "Смолевичами"
  12. "Смолевичи" вновь арендовали Мухамедова у БАТЭ
  13. 13,0 13,1 "Смолевичи" подписали двух российских футболистов
  14. 14,0 14,1 Лазовский и Александрович перешли в «Смолевичи»
  15. "Смолевичи" подписали российского вингера Турика
  16. "Смолевичи" арендовали у "Шахтера" вратаря Фильцова
  17. «Смолевичи» подписали контракт с Русаком
  18. 18,0 18,1 Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
  19. Гомза подписал контракт с "Гомелем"
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 20,4 20,5 20,6 20,7 «Смолевичи» вышли из отпуска!
  21. Минское "Динамо" подписало хавбека "Смолевичей"
  22. Восемь игроков подписали контракт с "Гранитом"
  23. 23,0 23,1 Трансферы. Хващинский в “Минске”
  24. Леонид Ханкевич присоединился к команде «Смолевичи»
  25. 25,0 25,1 25,2 25,3 Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи»
  26. Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами»
  27. Фильцов взял за свой счет и уехал в Москву по семейным обстоятельствам
  28. Лучший бомбардир "Смолевичей" переходит в "Славию"
  29. Новости. Янсане в “Шахтер”?
  30. Футболист «Смолевичей» Котов уехал в Санкт-Петербург с температурой и сдал положительный тест на коронавирус
  31. Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась
  32. Жан-Морель По стал свободным агентом
  33. 33,0 33,1 33,2 33,3 Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»
  34. БАТЭ отдал Мухамедова в аренду «Энергетику-БГУ»

Галоўныя трэнерыПравіць

СпасылкіПравіць