Алег Мікалаевіч Страхановіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алег Страхановіч)

Алег Страхановіч (нар. 13 кастрычніка 1979, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2008).

Футбол
Алег Страхановіч
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Страхановіч
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1979(1979-10-13)[1] (44 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Беларусь Пінск-900 15 (1)
1998—2001 Беларусь Дынама (Брэст) 103 (19)
2002—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 71 (23)
2005 Казахстан Табол (Кастанай) 10 (1)
2005—2008 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 75 (25)
2007   Літва Каўнас 17 (1)
2009—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (6)
2011 Беларусь Нёман (Гродна) 29 (4)
2012 Беларусь Славія (Мазыр) 24 (3)
2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 23 (7)
2014—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 98 (13)
2018—2019 Беларусь Маладзечна 40 (4)
2020 Беларусь Астравец 8 (0)
2020 Беларусь Кронан (Стоўбцы) 7 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (1)
2004 Беларусь Беларусь (алімпійская) 3 (0)
2006—2008 Беларусь Беларусь 15 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 снежня 2017

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пінскага футбола, дзе і пачынаў кар’еру. Гуляў у розных клубах, у тым ліку ў Казахстане і Літве. Найлепшыя сезоны правёў у БАТЭ (2002—2004) і МТЗ-РІПА (2005—2008). Пазней паспяхова выступаў у мінскім «Дынама», гродзенскім «Нёмане», мазырскай «Славіі».

У лютым 2013 года перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], дзе трэнерам быў Юрый Пунтус, з якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013, пасля сыходу са смалявіцкага клуба Юрыя Пунтуса, таксама пакінуў клуб[3].

У лютым 2014 года пачаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[4], неўзабаве пасля таго як гэту каманду ўзначаліў Юрый Пунтус. У выніку распачаў сезон 2014 у складзе мазырскага клуба ў якасці гуляючага трэнера. Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 трывала гуляў у аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з мазыранамі[5]. Сезон 2017 пачынаў, выходзячы на замену, пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і ў снежні 2017 года стала вядома, што Страхановіч пакінуў клуб[6].

У сакавіку 2018 года паведамлялася аб магчымым завяршэнні кар’еры Страхановічам[7], аднак у красавіку паўабаронца папоўніў склад клуба Другой лігі «Маладзечна-ДЮСШ-4»[8]. Дапамог маладзечанскай камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Першую лігу.

У красавіку 2020 года далучыўся да «Астраўца», а ў жніўні перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан»[9]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006—2008 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Зноскі