ФК Спадарожнік Рэчыца

былы беларускі футбольны клуб
(Redirected from ФК Рэчыца-2014)

«Спадарожнік» — беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 2017 годзе. Зараз выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Спадарожнік Рэчыца
Лагатып
Заснаваны 1952/2017
Горад Рэчыца, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 3000
Галоўны трэнер Вячаслаў Ляўчук
Чэмпіянат Першая ліга
2019 6 месца

ГісторыяEdit

Футбольны клуб у Рэчыцы быў заснаваны ў 1952 годзе пад назвай «Дняпровец», выступаў у чэмпіянатах БССР. У 1991 клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне. У 1992—2013 гадах каманда была вядомая пад назвай «Ведрыч» (пазней «Ведрыч-97»).

У 19921996 клуба гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 20002001 вярнуўся ў эліту, а з 2002 па 2015 год клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Па выніках сезону 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.

2013Edit

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

2014Edit

У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[1]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[2].

Сезон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідараў чэмпіянату. Шэраг няўдач у пачатку другога кругу, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым не менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзняцца на пятае месца, якое стала лепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў.

2015Edit

У сезоне 2015 «Рэчыца-2014» сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі. Каманду пакінулі асноўныя ігракі, і незадоўга да пачатку чэмпіянату стала вядома аб зыходзе з клуба галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Ерамчук, склалі ў асноўным рэчычане, многія з якіх гулялі за клуб у якасці аматараў. У выніку «Рэчыца-2014» хутка апынулася на апошнім радку, на якім засталася да самага канца чэмпіянату, у выніку выбыла ў Другую лігу.

2016Edit

14 студзеня 2016 года ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра пачатак працэсу ліквідацыі клуба, якую 5 лютага пацвердзіў дырэктар «Рэчыцы-2014» Юрый Здрок[3]. У выніку прафесійны клуб спыніў існаванне. У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.

2017Edit

У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда — «Спадарожнік» — якая заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі[4]. Аснову каманды склалі ігракі гомельскага клуба ДЮСШ-ДБК, які ў 2016 годзе выступаў у Другой лізе, а галоўным трэнерам «Спадарожніка» стаў настаўнік ДЮСШ-ДБК Канстанцін Чахаў. Пачтак сезону для клуба атрымаўся няўдалым, але пазней каманду папоўнілі больш вопытныя ігракі, і вынікі «Спадарожніка» сталі паляпшацца. Сезон 2017 каманда скончыла на 5 месцы ў Другой лізе.

2018Edit

У сезоне 2018 «Спадарожнік» з пачатку разглядаўся як адзін з фаварытаў лігі, аднак першую палову чэмпіянату правёў няўпэўнена і значна адстаў ад лідараў. У ліпені замест Канстанціна Чахава новым трэнерам быў прызначаны Вячаслаў Ляўчук. Значна змяніўся склад каманды, яе шарэгі папоўніла шмат ігракоў «Асіповічаў». Добра правёўшы другую палову сезону, «Спадарожнік» заняў выніковае тряцяе месца.

2019Edit

У сезоне 2019 «Спадарожнік» павінен быў выступаць у Другой лізе, аднак у сувязі з аб’яднаннем магілёўскага «Дняпро» і мінскага «Промня» з’явілася вакантнае месца ў Першай лізе, якое і заняў рэчыцкі клуб. Добра ўзмацніўшыся для Першай лігі, каманда трапіла ў шэраг фаварытаў лігі, пазней доўгі час знаходзілася ў верхняй палове табліцы і прэтэндавала на высокія месцы, аднак скончыла сезон на шостым месцы.

ЭмблемыEdit

Папярэднія назвыEdit

  • 1952—1961: «Дняпровец»
  • 1962—1976: «Дняпро»
  • 1977—1979: «Нафтавік»
  • 1980—1991: «Спадарожнік»
  • 1992—1996: «Ведрыч»
  • 1997—2013: «Ведрыч-97»
  • 2014—2015: «Рэчыца-2014»
  • 2016: зборная Рэчыцкага раёна
  • з 2017: «Спадарожнік»

ДасягненніEdit

Цяперашні складEdit

Станам на люты 2020 года[5].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
  Бр Аляксей Калтыгін 2000
  Бр Уладзімір Пяцігорац 1990
  Бр Андрэй Саковіч 1992
21   Аб Георгій Манастырскі 1997
44   Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
  Аб Іван Кісель 1998
  Аб Аляксей Краўчанка 1985
  Аб Віктар Уцюжнікаў 1995
9   ПА Ігар Ясінскі 1990
10   ПА Валерый Патароча 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
52   ПА Мікалай Загвоздзін 1991
  ПА Вадзім Дзярнейка 1999
  ПА Дзмітрый Ігнаценка 1988
  ПА Арцём Фядзянін 1994
  ПА Аляксей Цімашэнка 1986
13   Нап Віктар Лагуцін 1991
24   Нап Мікіта Някрасаў 2000
90   Нап Яўген Нікіцін 1993
  Нап Ілья Сень 1999

Статыстыка выступленняўEdit

Чэмпіянат і Кубак БеларусіEdit

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 8 15 6 3 6 17-19 15 1/16 фіналу
1994/1995 Першая (Д1) 15 32 7 7 18 30-61 21 Фіналіст
1993/1994 Першая (Д1) 12 30 7 7 16 20-41 21 1/8 фіналу
1994/1995 Першая (Д1) 9 30 10 8 12 24-33 28 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 14 15 4 3 8 22-20 15 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 16 30 4 3 23 14-57 15 1/8 фіналу   Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 6 30 13 7 10 44-34 46 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 6 30 13 6 11 42-37 45 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 2 30 16 10 4 56-30 58 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2000 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 11 13 23-36 29 Паўфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 2 22 17-60 8 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 4 30 19 4 7 55-25 61 1/16 фіналу
2003 Першая (Д2) 4 30 16 5 9 52-29 53 1/16 фіналу
2004 Першая (Д2) 2 30 18 8 4 46-21 62 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2005 Першая (Д2) 8 30 11 6 13 37-41 39 1/16 фіналу Адмова і вяртанне ў Першую лігу
2006 Першая (Д2) 7 26 10 6 10 31-32 36 1/8 фіналу
2007 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 29-26 33 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 6 26 12 3 11 39-34 39 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 8 26 10 5 11 40-47 35 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 14 30 8 6 16 29-46 30 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 40-34 46 1/8 фіналу
2012 Першая (Д2) 7 28 9 12 7 40-24 39 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 11 30 9 12 9 47-36 39 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 5 30 13 7 10 41-36 46 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 16 30 2 5 23 14-66 11 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2017 Другая (Д3) 5 26 14 4 8 59-24 46 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 3 28 18 4 6 79-21 58 1/32 фіналу Атрыманне месца ў Першай лізе
2019 Першая (Д2) 6 28 13 6 9 46-36 45 1/16 фіналу

Галоўныя трэнерыEdit

Зноскі

СпасылкіEdit