Міхаіл Віктаравіч Ерамчук
Міхаіл Ерамчук (нар. 14 лістапада 1980, Рэчыца) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
Поўнае імя | Міхаіл Віктаравіч Ерамчук | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 лістапада 1980[1] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера Правіць
Пачаў кар’еру ў рэчыцкім клубе «Ведрыч-97», дзе гуляў з перапынкам да 2004 года. Пасля паспяхова гуляў за сталічны МТЗ-РІПА і бабруйскую «Белшыну». У лютым 2012 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», па заканчэнні сезона 2012 пакінуў наваполацкі клуб і завяршыў кар’еру футбаліста.
Трэнерская кар’ера Правіць
У чэрвені 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. За кароткі час яго трэнерства рэчыцкі клуб падняўся з канца турнірнай табліцы ў сярэдзіну. У ліпені 2013 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча, застаўся старшым трэнерам клуба[3]. Пазней стаў старшынёй рэчыцкага клуба.
У сакавіку 2015 года Аляксандр Бразевіч звольніўся з клуба, у выніку Ерамчук перад стартам Першай лігі стаў галоўным трэнерам каманды[4]. Праз праблемы з фінансаваннем «Рэчыца-2014» страціла асноўных ігракоў, і каманда хутка апынулася на апошнім месцы. У другой палове сезона гульня наладзілася, аднак рэчыцкі клуб так і не здолеў пакінуць апошні радок табліцы, а па заканчэнні сезона стала вядома аб расфарміраванні клуба.
У пачатку 2016 года згадзіўся ўзначаліць адроджаную каманду «ДБК-Гомель», якая складалася ў асноўным з былых ігракоў «Рэчыцы-2014», аднак у апошні момант клуб адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе. 1 ліпеня 2016 года Ерамчук быў прызначаны галоўным трэнерам магілёўскага «Тарпеда»[5], якое ўзначальваў да канца сезона 2016, пасля чаго пакінуў каманду.
З 2018 года ўваходзіў у трэнерскі штаб мінскага «Энергетыка-БДУ», пакінуў клуб у чэрвені 2021 года[6] і далучыўся да ўзбекскага клуба «Сагдыяна».
Дасягненні Правіць
Зноскі
- ↑ Mikhail Eremchuk // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Футбол. Михаил Еремчук будет тренировать "Ведрич-97" вместо Леонида Савицкого
- ↑ Александр Бразевич возглавил "Ведрич-97"
- ↑ Александр Бразевич покинул пост главного тренера "Речицы-2014"
- ↑ Еремчук возглавил могилевское «Торпедо»
- ↑ Футбол. Сергей Омельянчук вошел в тренерский штаб "Энергетика"-БГУ, Михаил Еремчук покинул клуб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 29 чэрвеня 2021.