ФК Энергетык-БДУ
«Энергетык-БДУ» — беларускі футбольны клуб з Мінска, прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (раней таксама Ваенную акадэмію). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Энергетык-БДУ | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Мянушкі | студэнты, армейцы | ||
Заснаваны | 1996 | ||
Горад | Мінск, Беларусь | ||
Стадыён |
РЦАР-БДУ Умяшчальнасць: 1500 |
||
Дырэктар | Аляксандр Захарчэня | ||
Галоўны трэнер | Аляксей Мяркулаў | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2022 | 2 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 1996 годзе і заявіўся ў Другую лігу пад назвай «Зорка», адкуль праз некалькі гадоў павысіўся спачатку да Першай, а потым і да Вышэйшай лігі. У эліце беларускага футбола клуб правёў чатыры гады, увесь час знаходзіўся ў зоне вылету і нарэшце вярнуўся ў Першую, а потым і ў Другую лігу, дзе выступаў з 2008 па 2013 гады.
2013Правіць
У сезоне 2013 клуб вёў барацьбу за выхад у Першую лігу, але ў канцы сезона саступіў другі радок мастоўскаму «Нёману», а сам апынуўся на трэцім месцы. Тым не менш, пасля адмовы «Нёмана» ад павышэння ў лютым 2014 года мінчане ўсё ж такі атрымалі магчымасць выступіць у Першай лізе[1]. У сакавіку 2014 года «Зорка-БДУ» афіцыйна атрымала месца ў другім па рангу дывізіёне[2].
2014Правіць
У сезоне 2014 склад каманды амаль не змяніўся ў параўнанні з папярэднім. Стаўка рабілася на ўласных маладых выхаванцаў. Калі не лічыць капітана каманды, вопытнага Валерыя Апанаса, то ўзрост ігракоў не пераўзыходзіў 27 гадоў (а пасля зыходу ўлетку 2014 года з каманды лідараў — Сяргея Русецкага і Аляксея Хадневіча — увогуле 23 гадоў). Доўгі час каманда знаходзілася ўнізе турнірнай табліцы. Але, набраўшыся вопыту, маладыя ігракі бліжэй да канцу чэмпіянату сталі набіраць усё больш ачкоў, і ў выніку каманда скончыла сезон на 9 месцы. Пры гэтым, па колькасці забітых галоў (50 у 30 турах) «Зорка-БДУ» апынулася на другім месцы ў лізе пасля мазырскай «Славіі».
2015Правіць
У сезоне 2015 склад каманды папоўніў шэраг вопытных ігракоў, як Юрый Мархель, Аляксандр Быліна, вярнуліся Сяргей Русецкі і Аляксей Хадневіч. Сезон каманда пачала ўпэўнена і ішла сярод лідараў, але потым гульня пайшла на спад, і сезон «Зорка-БДУ» скончыла на 10-м месцы.
2016Правіць
У сезоне 2016 «Зорка-БДУ» зноў амаладзіла склад — ветэраны пакінулі каманду, за якую сталі выступаць у асноўным ігракі 1997 года нараджэння і маладзейшыя. Каманда доўгі час ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на 10-е месца з 14.
2017Правіць
У пачатку 2017 года на чале каманды стаў трэнерскі дуэт Уладзіміра Бяляўскага і Анатоля Юрэвіча, які падоўжыў камплектаванне каманды ўласнымі маладымі выхаванцамі, запрасіўшы ў склад некалькі вопытных ігракоў. У сакавіку 2017 года стала вядома, што каманда, якая доўгі час была вядома як «Зорка-БДУ», змяніла назву на «Энергетык-БДУ»[3]. Пасля няўдалага пачатку каманда стала набіраць ачкі, першую палову чэмпіянату «Энергетык-БДУ» скончыў на пятым месцы. Пазней справы пайшлі горш, і клуб апусціўся ў сярэдзіну табліцы, аднак паспяховы фініш дазволіў атрымаць выніковы шосты радок.
2018Правіць
У сезоне 2018 каманда працягвала стаўку на ўласных выхаванцаў, хоць некаторыя з іх і былі запрошаны ў клубы Вышэйшай лігі. З самага пачатку турніру «Энергетык-БДУ» ўпэўнена ішоў па дыстанцыі і апынуўся сярод лідараў. Барацьба з мазырскай «Славіяй» і бабруйскай «Белшынай» скончылася для сталічнага клуба другім месцам і вяртаннем у Вышэйшую лігу праз трынаццаць гадоў.
2019Правіць
Перад пачаткам сезона ў Вышэйшай лізе «Энергетык-БДУ» захаваў асноўных ігракоў, запрасіўшы таксама шэраг маладых футбалістаў, а таксама легіянераў. Каманда гуляла ў атакуючы футбол, забівала шмат галоў, аднак пры гэтым яшчэ больш прапускала. Доўгі час «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў канцы табліцы, змагаючыся за захаванне месца ў элітным дывізіёне, аднак паспяховы фініш дазволіў камандзе заняць выніковае дванаццатае месца. Нападнік «Энергетыка-БДУ» Ілья Шкурын з дзевятнаццаццю галамі стаў найлепшым бамбардзірам лігі.
2020Правіць
У 2020 годзе ў сувязі з новымі правіламі АБФФ каманда мусіла з мая праводзіць дамашнія матчы на пляцоўцы з натуральным пакрыццём, а паколькі стадыён РЦАП-БДУ не падыходзіў, то свае матчы «Энергетык-БДУ» праводзіў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне. Каманда добра пачала сезон, ішла сярод лідараў турніру. Летам каманду пакінулі лідары, Жасурбек Яхшыбоеў і Дэвід Твэ, якія перайшлі ў салігорскі «Шахцёр» і брэсцкае «Дынама» адпаведна. У другой палове сезона «Энергетык-БДУ» стаў часцей цярпець паражэнні, у выніку апынуўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў сезон на 10-м месцы, якое тым не менш стала найлепшым у гісторыі.
У снежні 2020 года памёр заснавальнік і нязменны кіраўнік клуба Уладзімір Пігулеўскі.
2021Правіць
У сезоне 2021 каманда працягвала рабіць стаўку на іншаземных (пераважна ўзбекскіх і афрыканскіх), а таксама маладых беларускіх ігракоў. З мая дамашнія матчы клуб праводзіў на гарадскім стадыёне ў Барысаве. Большую частку сезона «Энергетык-БДУ» знаходзіўся ў ніжняй палове табліцы, у канцы нават трапляў у зону вылету, але скончыў сезон на 13-м месцы.
2022Правіць
У пачатку 2022 года клуб пакінулі лідары, якіх замянілі маладыя выканаўцы, таксама былі запрошаны футбалісты з Узбекістана. У лютым клуб пакінуў галоўны трэнер Уладзімір Бяляўскі, на яго месца заступіў Павел Раднёнак (пры гэтым фактычна падчас матчаў гульнёй кіраваў Аляксандр Паўлаў, а агулам за трэніровачным працэсам працягваў наглядаць Анатоль Юрэвіч). У чэмпіянаце клуб выступаў паспяхова і хутка апынуўся сярод лідараў, да канца сезона змагаўся за першы радок. У выніку «Энергетык-БДУ» сенсацыйна заваяваў сярэбраныя медалі, а нападнік клуба Бабур Абдыхалікаў з 26 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
ЭмблемыПравіць
- Гісторыя эмблем «Энергетыка-БДУ»
Папярэднія назвыПравіць
- 1996—1997: «Зорка»
- 1998—2004: «Зорка-ВА-БДУ»
- 2005—2016: «Зорка-БДУ»
- з 2017: «Энергетык-БДУ»
ДасягненніПравіць
- Сярэбраныя прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 1998 (група А)
- Паўфіналіст Кубка Беларусі: 2006
Цяперашні складПравіць
Станам на май 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[4].
|
|
Ігракі ў арэндзеПравіць
|
Рэзервовы складПравіць
|
|
Трэнерскі штабПравіць
- Аляксей Мяркулаў (нар. 1972) — галоўны трэнер
- Павел Раднёнак (нар. 1964) — старшы трэнер
- Сяргей Амельянчук (нар. 1980) — трэнер
- Мікалай Бранфілаў (нар. 1977) — трэнер
- Артур Лясько (нар. 1984) — трэнер брамнікаў
- Анатоль Юрэвіч (нар. 1957) — трэнер-кансультант
- Уладзімір Острыкаў (нар. 1976) — галоўны трэнер дубля
- Аляксандр Ладуцька (нар. 1968) — трэнер дубля
- Алег Расацкі (нар. 1977) — трэнер дубля
Статыстыка выступленняўПравіць
Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996 | Трэцяя — Б (Д3) | 3 | 26 | 17 | 4 | 5 | 63–24 | 55 | ||
1997 | Трэцяя — А (Д3) | 4 | 26 | 14 | 5 | 7 | 56–38 | 47 | Змена назваў ліг | |
1998 | Другая — А (Д3) | 1 | 26 | 18 | 2 | 6 | 67–27 | 56 | 1/8 фіналу | Выхад у Першую лігу |
1999 | Першая (Д2) | 12 | 30 | 8 | 9 | 13 | 38–57 | 33 | ||
2000 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 15 | 7 | 8 | 47–35 | 52 | 1/16 фіналу | |
2001 | Першая (Д2) | 2 | 28 | 19 | 5 | 4 | 74–21 | 62 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 26 | 4 | 6 | 16 | 28–48 | 18 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 7 | 4 | 19 | 23–64 | 25 | 1/16 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 30 | 7 | 8 | 15 | 31–56 | 29 | 1/16 фіналу | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 3 | 5 | 18 | 24–60 | 14 | Паўфінал | Вылет у Першую лігу |
2006 | Першая (Д2) | 12 | 26 | 5 | 10 | 11 | 32–39 | 25 | 1/16 фіналу | |
2007 | Першая (Д2) | 14 | 26 | 2 | 4 | 20 | 17–58 | 10 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу |
2008 | Другая (Д3) | 4 | 30 | 15 | 8 | 7 | 59–28 | 53 | 1/16 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 7 | 26 | 11 | 6 | 9 | 40–34 | 39 | 1/16 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 5 | 34 | 15 | 10 | 9 | 76–47 | 55 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 8 | 30 | 12 | 6 | 12 | 40–32 | 42 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 7 | 36 | 18 | 4 | 14 | 54–41 | 58 | 1/16 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 3 | 24 | 14 | 7 | 3 | 45–16 | 49 | 1/16 фіналу | Атрыманне месца ў Першай лізе |
2014 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 12 | 4 | 14 | 50–48 | 40 | 1/8 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 10 | 30 | 10 | 10 | 10 | 47–47 | 40 | 1/32 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 10 | 26 | 9 | 6 | 11 | 33–41 | 33 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 12 | 8 | 10 | 39–30 | 44 | 1/32 фіналу | |
2018 | Першая (Д2) | 2 | 28 | 21 | 4 | 3 | 69–23 | 67 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 8 | 9 | 13 | 52–66 | 33 | 1/8 фіналу | |
2020 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 11 | 5 | 14 | 43–46 | 38 | 1/8 фіналу | |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 30 | 8 | 9 | 13 | 35–42 | 33 | 1/8 фіналу | |
2022 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 30 | 18 | 6 | 6 | 50–27 | 60 | 1/8 фіналу |
Галоўныя трэнерыПравіць
- Уладзімір Пігулеўскі (з 1996)
- Міхаіл Мархель (2000—2001)
- Юрый Антановіч (2002—2003)
- Уладзімір Касакоўскі (2004)
- Сяргей Гоманаў (в. а. у студзені—ліпені 2005)
- Юрый Антановіч (2005—2007)
- Сяргей Гоманаў (2008—2010)
- Юрый Антановіч (2010—2011)
- Анатоль Шкляр (2013—2016)
- Уладзімір Бяляўскі (2017 — люты 2022)
- Павел Раднёнак (люты 2022 — май 2023)
- Аляксей Мяркулаў (з мая 2023)