Яўген Мікалаевіч Война

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Яўген Война)

Яўген Война (нар. 12 студзеня 2000) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Футбол
Яўген Война
Поўнае імя Яўген Мікалаевіч Война
Нарадзіўся 13 студзеня 2000(2000-01-13)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Маладзечна
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 1 (0)
2021 Беларусь БДУ (Мінск) 10 (4)
2021—2022 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 27 (0)
2023— Беларусь Маладзечна 23 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

З 2019 года, пасля выхаду мінскага «Энергетыка-БДУ» ў Вышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубліруючы склад клуба. Таксама стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.

У пачатку 2021 года, пакінуўшы «Энергетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў». У сезоне 2021 быў іграком асновы, а ў 2022 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 года пакінуў гомельскі клуб[3].

У лютым 2023 года стаў іграком «Маладзечна». У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[4].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 Д1 Энергетык-БДУ   1 0
2020 дубль Энергетык-БДУ   23 1
2021 (1) Д3 БДУ   10 4
2021 (2) Д2 Лакаматыў   16 0
2022 Д2 Лакаматыў   11 0
2023 Д2 Маладзечна   23 3

Крыніцы правіць

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. https://championship.abff.by/player/vojna-evgenij
  3. "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  4. Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.). bel.football (25 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.