Аляксандр Валер’евіч Паўлаў
Аляксандр Па́ўлаў (нар. 18 жніўня 1984, Бялынічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Віцебск».
Поўнае імя | Аляксандр Валер’евіч Паўлаў | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 жніўня 1984[1][2] (40 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьДоўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», у якім дарос да нацыянальнай зборнай.
У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у якім неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У складзе БАТЭ паспяхова выступаў на розных пазіцыях у паўабароне: на фланзе, у цэнтры поля і ў апорнай зоне. Доўгі час не мог поўнасцю праявіць сябе з-за невялікіх траўм, прапускаючы значныя часткі сезона.
У сезоне 2013 года, нарэшце, усталяваў высокі бамбардзірскі паказчык, забіўшы ў чэмпіянаце ажно 10 галоў (пры гэтым зусім нячаста з’яўляўся ў стартавым складзе, звычайна выхадзіў на замену), дзякуючы чаму быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату, а паводле сайта УЕФА — увогуле найлепшым іграком[3].
Сезон 2014 атрымаўся для Аляксандра горшым: пачынаў у стартавым складзе, але пасля стаў часцей выхадзіць на замену, а ў канцы сезона часам заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за сезон забіў 1 гол.
У лютым 2015 года перайшоў у казахстанскі клуб «Акжэтпес», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу[4]. Быў трывалым іграком асновы, але ў снежні 2015 года стала вядома, што «Акжэтпес» не будзе падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[5].
У студзені 2016 года цікавасць да Паўлава сталі праяўляць бабруйская «Белшына»[6] і салігорскі «Шахцёр». У выніку, у лютым паўабаронца падпісаў кантракт з гарнякамі[7]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[8].
Са студзеня 2017 года трэніраваўся з «Дняпром» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[9]. Стаў капітанам каманды, замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з клубам[10]. У сезоне 2018 заставаўся капітанам і іграком асновы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся на матчы нацыянальнай зборнай, але пасля пераходу ў БАТЭ доўгі час не трапляў у галоўную каманду. З 2012 года зноў стаў выступаць за зборную.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ студзені 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру[11] і неўзабаве перайшоў на трэнерскую працу ў сталічны «Энергетык-БДУ»[12]. З пачатку 2020 года ўзначаліў дубль клуба, а з лета 2021 года сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе.
У лістападзе 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Віцебска», які выбыў у Першую лігу[13]. Пасля няўдалага пачатку сезона 2023 каманда стала рэгулярна набіраць ачкі і па выніках пераходных матчаў вярнулася ў Вышэйшую лігу.
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[14].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (6): 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2010, 2011, 2013, 2014
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2013
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2005, 2008, 2009, 2012, 2013
Крыніцы
правіць- ↑ Aleksandr Pavlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Pawlaw // FBref
- ↑ Александр Павлов — лучший игрок чемпионата Беларуси по версии сайта УЕФА (руск.). euroradio.fm (10 снежня 2013). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Александр Павлов перешел в казахстанский "Окжетпес" (руск.). football.by (7 лютага 2015). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Александр Павлов покидает "Окжетпес" (руск.). football.by (20 снежня 2015). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ «Белшина» интересуется Павловым и Веретило (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Павлов подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (2 лютага 2016). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко (руск.). football.by (28 лістапада 2016). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом (руск.). football.by (6 лютага 2017). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Александр Павлов продлил контракт с "Днепром" (руск.). football.by (21 студзеня 2018). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Источник: Экс-полузащитник сборной Беларуси завершил карьеру (руск.)(недаступная спасылка). football.by (14 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Александр Павлов вошел в тренерский штаб "Энергетика-БГУ" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ "Витебск" официально объявил о назначении Павлова (руск.). football.by (28 лістапада 2022). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.