Валерый Сяргеевіч Гарбачык

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Валерый Гарбачык)

Валерый Гарбачык (нар. 19 студзеня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Валерый Гарбачык
Поўнае імя Валерый Сяргеевіч Гарбачык
Нарадзіўся 19 студзеня 1995(1995-01-19)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 28 (12)
2016   Беларусь Смалявічы-СТІ 25 (8)
2017—2018 Беларусь Смалявічы 45 (20)
2018—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 58 (14)
2020   Латвія Ліепая 9 (3)
2021 Беларусь Іслач (Мінск раён) 12 (1)
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 красавіка 2018

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, у той час выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці нападніка. Па заканчэнні сезону «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў пачатку 2016 года Гарбачык рыхтаваўся да новага сезону з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы-СТІ»[3].

У сезоне 2017 стаў іграком смалявіцкай каманды ўжо на трывалай аснове. З 15 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[4]. У пачатку 2018 года стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Смалявічы».

У жніўні 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[5], дзе таксама стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў латвійскі клуб «Ліепая»[6].

У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Ліепаю» па заканчэнні арэнды, стаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ», аднаўляючыся ад траўмы[7], і неўзабаве быў заяўлены за каманду[8]. Згуляўшы за жодзінцаў у трох матчах чэмпіянату Беларусі, у ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[9] і ў хуткім часе далучыўся да «Іслачы»[10], дзе замацаваўся ў складзе.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[11].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама   2 0
2012 дубль Дынама   14 0
2013 дубль Дынама   22 0
2014 дубль Дынама   30 1
2015 Д2 Бяроза-2010   28 12
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   25 8
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   29 15
2018 (1) Д1 Смалявічы   16 5
2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   14 4
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ   25 5
2020 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   16 5
2020 (2) Д1 Ліепая   9 3
2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ   3 0
2021 (2) Д1 Іслач   12 1

Зноскі