Пухавіцкі сельсавет
Пухавіцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Пухавічы.
Пухавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 31 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пухавічы |
Дата ўтварэння | 1917 |
Афіцыйная мова | беларуская |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт | |
ГісторыяПравіць
Утвораны 18 снежня 1925 года.
17 ліпеня 1924 года быў створаны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзіцка-Слабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі.
29 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — Асавок, Балоча, Высокая Старына, Дукаўка, Залессе, Зафранцузская Грэбля, Красны Акцябар, Падкоссе, Растокі, Рэпішча, Снусцік, Французская Грэбля, Хідра, Ясная Паляна — ліквідаванага Краснаакцябрскага сельсавета.
Населеныя пунктыПравіць
- 1 студзеня 1947 года — 21
- 29 чэрвеня 2006 года - 31
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 9
- Конкурс гістарычных ведаў. Пытаньні і адказы