Балоча

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Бало́ча[1] (трансліт.: Baloča, руск.: Болоча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 24 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, на рацэ Балачанка.

Вёска
Балоча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
сяр. XVI ст.
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852005
Балоча на карце Беларусі ±
Балоча (Беларусь)
Балоча
Балоча (Мінская вобласць)
Балоча

Назва ўтворана ад наймення ракі Балачанкі[2].

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц Балоча вядома з XVI стагоддзя, «сяло на Русі». У 1567 годзе ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, цэнтр уладанняў[3]. У 1726 годзе 13 двароў, уласнасць Б. Суркавіцкага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя ўласнасць Сулістроўскага. У 1800 годзе вёска і фальварак, былі карчма і водны млын. У 1820 годзе паводле купчай уласнасць перайшла да Мікуця. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1889 годзе землеўладальнікамі ў вёсцы былі: праваслаўны мешчанін Ігнацій Мацвеевіч Аліеўскі (17 дзесяцін зямлі)[4], праваслаўны дваранін Антон Іванавіч Верастоўскі (30 дзесяцін)[5]. Маёнткам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Максіміліян Фаміч Мікуц (718 дзесяцін)[6]. Паводле перапісу 1897 года ў маёнтку быў паравы млын.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені. З 20 жніўня 1924 года да 16 жніўня 1973 года цэнтр Балоцкага сельсавета. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная Іскра», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада імя Кірава. У снежні 1943 года ў ходзе нямецкай карнай аперацыі вёска была спалена, забіта 103 чалавекі[7]. Пасля вайны вёска часткова адноўлена.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[8].

Насельніцтва

правіць
  • 1726 год — 13 двароў
  • кан. XVIII ст. — 13 двароў, 97 жыхароў
  • 1858 год — 109 жыхароў
  • 1897 год — вёска, 38 двароў, 240 жыхароў; маёнтак, 2 двары, 20 жыхароў
  • 1908 год — вёска, 30 двароў, 209 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 69 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 41 двор, 244 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары
  • 1960 год — 110 жыхароў
  • 2002 год — 17 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 28 жыхароў
  • 2019 год — 22 жыхары[9]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць 2003, с. 687.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
  4. Памяць 2003, с. 77.
  5. Памяць 2003, с. 80.
  6. Памяць 2003, с. 90.
  7. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 26 чэрвеня 2024.
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 21 кастрычніка 2020.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць