Высокая Старына

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Высо́кая Старына́[1] (трансліт.: Vysokaja Staryna, руск.: Высокая Старина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Высокая Старына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852018
Высокая Старына на карце Беларусі ±
Высокая Старына (Беларусь)
Высокая Старына
Высокая Старына (Мінская вобласць)
Высокая Старына

Гісторыя

правіць

Упамінаецца ў 1870 годзе як засценак у Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ваколіца, быў малітоўны дом. У канцы XIX стагоддзя дробнымі землеўладальнікамі ў ваколіцы былі хрысціяне і яўрэі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 15 двароў, 109 жыхароў
  • 1908 год — 17 двароў, 126 жыхароў
  • 1926 год — 20 двароў, 109 жыхароў
  • 1960 год — 72 жыхары
  • 2002 год — 10 двароў, 16 жыхароў
  • 2012 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў
  • 2019 год — 5 жыхароў[4]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1895, p. 128.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць