Зафранцузская Грэбля

вёска ў Мінскай вобласці

Зафранцу́зская Грэ́бля[1] (трансліт.: Zafrancuzskaja Hreblia, руск.: Зафранцузская Гребля) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Вёска
Зафранцузская Грэбля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244852032
Зафранцузская Грэбля на карце Беларусі ±
Зафранцузская Грэбля (Беларусь)
Зафранцузская Грэбля
Зафранцузская Грэбля (Мінская вобласць)
Зафранцузская Грэбля

Месціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, за 70 км ад Мінска, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Балачанка.

Гісторыя правіць

У 1885 годзе ваколіца ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе ваколіца ў Балочанскім сельсавеце Пухавіцкага раёна[3].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая[3].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[4].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў
  • 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
  • 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў
  • 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў
  • 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў
  • 1960 год — 44 жыхары
  • 1999 год — 10 жыхароў
  • 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў
  • 2010 год — 6 жыхароў
  • 2012 год — 2 гаспадаркі, 3 жыхары[3]

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць